Іржы Коларж: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іржы Коларж''' (чеш.Jiří Kolář, 24 верасня 1914, Процівін -11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[cs:Jiří Kolář]]
[[de:Jiří Kolář]]
[[en:Jiří Kolář]]
[[eo:Jiří Kolář]]
[[fi:Jiří Kolář]]
[[fr:Jiří Kolář]]
[[it:Jiří Kolář]]
[[pl:Jiří Kolář]]
[[ru:Коларж, Йиржи]]
[[ru:Коларж, Йиржи]]

Версія ад 22:19, 6 мая 2012

Іржы Коларж (чеш.Jiří Kolář, 24 верасня 1914, Процівін -11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік і мастак.

Жыццё і творчасць

Іржы Коларж значную частку свайго жыцця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучанне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславакіі, з якой пасля быў выключаны. У 1952-1953 гадах быў у зняволенні. У 1977 І.Коларж падпісвае Хартыю 77. З'ехаўшы неўзабаве пасля гэтага на навучанне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца французскага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.

І.Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб'яднання паэтаў і мастакоў Група 42, быў членам саюза мастакоў Чэхаславакіі Umělecká beseda. Коларж з'яўляўся адным з самых вядомых чэшскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі з'яўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго персанальная выстава адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама удзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.

Першым паэтычным зборнікам І.Коларжа з'яўляецца "Гады ў днях", які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомымі з'яўляюцца вершы зборніка "Печань Праметэя" (1979). Кніга складаецца з многіх, не звязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п'есы.

І.Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасці твораў Т. М. Эліёта, У.Уітмена, Э. Лі Мастэрса.