Іржы Коларж

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Jiří Kolář 1979
foto Hana Hamplová

Іржы Коларж (чэш. Jiří Kolář, 24 верасня 1914, Процівін -11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік і мастак.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Іржы Коларж значную частку свайго жыцця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучанне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславакіі, з якой пасля быў выключаны. У 1952-1953 гадах быў у зняволенні. У 1977 І.Коларж падпісвае Хартыю 77. З'ехаўшы неўзабаве пасля гэтага на навучанне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца французскага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.

І.Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб'яднання паэтаў і мастакоў Група 42, быў членам саюза мастакоў Чэхаславакіі Umělecká beseda. Коларж з'яўляўся адным з самых вядомых чэшскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі з'яўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго персанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама удзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.

Першым паэтычным зборнікам І.Коларжа з'яўляецца "Гады ў днях", які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомымі з'яўляюцца вершы зборніка "Печань Праметэя" (1979). Кніга складаецца з многіх, не звязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п'есы.

І.Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасці твораў Т. М. Эліёта, У.Уітмена, Э. Лі Мастэрса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.381
  • Madla Vaculíková : Drahý pane Kolář, Mladá fronta, 1994, ISBN 80-204-0487-2
  • Charlotta Kotik: Jiri Kolar Transformations, Buffalo Fine Arts/Albright-Knox Art Gallery, 1978, ISBN 0-914782-19-3
  • Thomas M. Messer : Kolar — Chiasmage: Selections from the Guggenheim, Katonah Gallery, 1988, ISBN 0-685-45726-5
  • Astrid Winter, Metamorphosen des Wortes. Der Medienwechsel im Schaffen Jiří Kolář, Wallstein Verlag: Goettingen 2006