Коневыя: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: ar:الخيليات |
Makecat-bot (размовы | уклад) др r2.7.3) (робат дадаў: ka:ცხენისებრნი |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
[[id:Equidae]] |
[[id:Equidae]] |
||
[[ja:ウマ科]] |
[[ja:ウマ科]] |
||
[[ka:ცხენისებრნი]] |
|||
[[ko:말과]] |
[[ko:말과]] |
||
[[la:Equidae]] |
[[la:Equidae]] |
Версія ад 14:00, 4 лютага 2013
Коневыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Тып: | Хордавыя | |||||||
Падтып: | Хрыбетныя | |||||||
Клас: | Сысуны | |||||||
Атрад: | Непарнакапытныя | |||||||
Сямейства: | Коневыя | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Equidae Gray, 1821 | ||||||||
|
Коневыя (Equidae), коні — сямейства няпарнакапытных млекакормячых.
Вядомы з эацэну Паўночнай Амерыкі. Падзяляюцца на 3 падсямействы, 20 родаў. Сучасны 1 род, 8 відаў дзіхіх коней: асёл, зебры (бурчэлава, горная, зебра Грэві), квага, конь Пржавальскага, кулан (анагр), тарпан. Квага і тарпан знішчаны ў канцы XIX — пач. XX ст.
Даўжыня цела дзікіх коней 200—280 см, хваста 40—60 см, вышыня ў карку 110—146 см, маса 120—350 кг. Колер аднатонны, жоўта-шэры або светла-шэры з чорнымі палосамі (зебры). Склад цела лёгкі і стройны. Ногі высокія і тонкія, заканчваюцца найбольш развітым 3-м пальцам (капыт), 2-і і 4-ы рудыментарныя («грыфельныя» костачкі). Валасяное покрыва кароткае, шчыльнае. На шыі кароткая прамастаячая грыва з падоўжаных валасоў. Здольныя да працяглага і хуткага бегу (50—60 км/гадз, кулан — да 75 км/гадз).
Коневыя пашыраны ў Азіі і Афрыцы (у Еўропе знішчаны да канца ХІХ ст.). Жывуць у стэпах, саваннах, пустынях і паўпустынях, на пласкагор'ях. Трымаюцца невялікімі табунамі.
Кормяцца расліннасцю. Нараджаюць 1, зрэдку 2 жарабят.
Эвалюцыя коневых вывучана У. А. Кавалеўскім.
Літаратура
- Каліноўскі П. Коневыя // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.