Перайсці да зместу

Хордавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хордавыя

Ланцэтнік

Шызы голуб

Карась звычайны

Сабака свойскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chordata Bateson, 1885


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158852
NCBI  7711
EOL  694
FW  273393

Хордавыя (Chordata) — тып другаснаротых жывёл, для якіх характэрна наяўнасць унутранага восевага шкілета ў выглядзе хорды, якая ў вышэйшых формаў замяняецца пазваночнікам.

Існаванне гэтага тыпу было абгрунтавана А. А. Кавалеўскім, які выявіў прынцыповае падабенства будовы ды развіцця бесчарапных і абалоннікаў з пазваночнымі жывёламі.

Асаблівасці будовы

[правіць | правіць зыходнік]

Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад іншых жывёл:

  • Наяўнасць хорды — унутранага шкілета ў выглядзе храстковападобнага стрыжня, размешчанага ўздоўж спіннога боку цела жывёлы. Хорда — гэта апора, якая забяспечвае падтрыманне формы цела, яна мае эктадэрмальнае паходжанне і ўяўляе сабою пругкі стрыжань, абкружаны абалонкай са злучальнай тканкі. На стадыі зародка яна ёсць ва ўсіх хордавых жывёл. Толькі ў нямногіх хорда захоўваецца і ў дарослым стане. У большасці ж яна па меры росту і развіцця зародка паступова замяшчаецца больш трывалым касцявым пазваночнікам. Менавіта дзякуючы наяўнасці трывалага ўнутранага шкілета памеры і маса цела хордавых самыя вялікія сярод усіх існуючых жывёл.
  • Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена нервовай трубкай, поласць якой запоўнена спіннамазгавой вадкасцю. У хрыбтовых жывёл яна ўтварае два аддзелы: галаўны і спінны мозг, на стадыі зародка яе пярэдні аддзел расшыраецца і пераўтвараецца ў галаўны мозг.
  • Стрававальная сістэма размяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел — глотка — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У пярвічнаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, а у наземных — толькі на ранніх стадыях развіцця.
  • Крывяносная сістэма замкнутая. Сэрца размяшчаецца на брушным боку цела, пад хордай і стрававальнай трубкай.
Падтып Лічынкавахордавыя (Urochordata)
Клас Асцыдыі (Ascidiae)
Клас Сальпы (Salpida)
Клас Апендыкулярыі (Appendiculariae)
Падтып Бесчарапныя (Acrania)
Клас Галавахордавыя (Cephalochordata)
Падтып Пазваночныя (Vertebrata)
Надклас Бяссківічныя (Agnatha)
Клас Міксіны (Myxini)
Клас Міногі (Petromyzonti)
Надклас Рыбы (Pisces)
Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
Клас Лопасцевапёрыя рыбы (Sarcopterygii)
Клас Прамянёвапёрыя рыбы (Actinopterygii)
Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
Клас Земнаводныя (Amphibia)
Клас Паўзуны (Reptilia)
Клас Птушкі (Aves)
Клас Сысуны (Mammalia)
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6