Дзяленне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: as:হৰণ
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 78 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1226939 (translate me)
Радок 40: Радок 40:


[[Катэгорыя:Арыфметычныя аперацыі]]
[[Катэгорыя:Арыфметычныя аперацыі]]

[[als:Division (Mathematik)]]
[[an:División]]
[[ar:قسمة (رياضيات)]]
[[arz:قسمه]]
[[as:হৰণ]]
[[ay:Jaljayaña]]
[[az:Bölmə (riyaziyyat)]]
[[be-x-old:Дзяленьне]]
[[bg:Деление]]
[[br:Rannadur]]
[[bs:Dijeljenje (matematika)]]
[[ca:Divisió]]
[[cs:Dělení]]
[[cy:Rhannu (mathemateg)]]
[[da:Division (matematik)]]
[[de:Division (Mathematik)]]
[[el:Διαίρεση]]
[[en:Division (mathematics)]]
[[eo:Divido]]
[[es:División (matemática)]]
[[et:Jagamine]]
[[eu:Zatiketa (matematika)]]
[[fa:تقسیم]]
[[fi:Jakolasku]]
[[fr:Division]]
[[gan:除法]]
[[gd:Roinn (matamataig)]]
[[gl:División (matemáticas)]]
[[he:חילוק]]
[[hi:भाग]]
[[hr:Dijeljenje]]
[[hu:Osztás]]
[[ia:Division (mathematica)]]
[[id:Perbagian]]
[[io:Divido (matematiko)]]
[[is:Deiling]]
[[it:Divisione (matematica)]]
[[ja:除法]]
[[jv:Paran]]
[[kn:ಭಾಗಾಕಾರ]]
[[ko:나눗셈]]
[[la:Divisio (mathematica)]]
[[lt:Dalyba]]
[[lv:Dalīšana]]
[[mk:Делење]]
[[ml:ഹരണം]]
[[mwl:Debison (matemática)]]
[[nah:Tlaxēxelōliztli (tlapōhualmatiliztli)]]
[[nl:Delen]]
[[nn:Divisjon i matematikk]]
[[no:Divisjon (matematikk)]]
[[nov:Divisione]]
[[pl:Dzielenie]]
[[pt:Divisão]]
[[qu:Rakiy]]
[[ro:Împărțire (matematică)]]
[[ru:Деление (математика)]]
[[scn:Spartuta]]
[[sh:Dijeljenje]]
[[simple:Division (mathematics)]]
[[sk:Delenec]]
[[sl:Deljenje]]
[[sn:Govaniso]]
[[so:U qeybin]]
[[sr:Дељење]]
[[sv:Division (matematik)]]
[[ta:வகுத்தல் (கணிதம்)]]
[[te:భాగహారం]]
[[th:การหาร]]
[[tl:Paghahati]]
[[uk:Ділення]]
[[ur:تقسیم (ریاضی)]]
[[vec:Divixion]]
[[vi:Phép chia]]
[[war:Pagtunga-tunga]]
[[xal:Хувалһн]]
[[yi:צעטיילונג]]
[[zh:除法]]

Версія ад 23:09, 8 сакавіка 2013

Дзяле́ннеарыфметычная аперацыя, якая выконваецца над дзвюма лікамі (дзелівам і дзельнікам) і палягае ў знаходжанні ліка, які ў выніку памнажэння з дзельнікам дасць дзеліва. Такім чынам, дзяленне – гэта аперацыя, адваротная да памнажэння.

Лік, што з'яўляецца вынікам аперацыі дзялення двух лікаў, называецца дзеллю гэтых лікаў.

Менш фармальна, сутнасць дзялення палягае ў адказе на пытанне «колькі разоў у першым паўтараецца другое?» або «колькі разоў можна ад першага адняць другое?» Неабходнасць дзялення лагічна ўзнікае тады, калі вядзецца размеркаванне колькасці па групах аднолькавага памеру. Напрыклад,

  • хуткасць аўтамабіля складае 80 км/г. За які час ён пераадолее адлегласць 320 км? (Адказ: 320 : 80 = 4 гадзіны)
  • на колькі дзён хопіць пачкі з 28 таблетак, калі іх прымаць па 4 на дзень? (Адказ: 28 : 4 = 7)
  • колькі пар ботаў можна купіць за 450 рублёў, калі адна пара каштуе 90 рублёў? (Адказ: 450 : 90 = 5)

Дзяленне абазначаецца знакам «:», які ставіцца між дзвюма аперандамі. Напрыклад, запіс «A : B» абазначае «падзяліць A на B». Запіс «A : B = C» азначае: лік C ёсць дзеллю лікаў A і B.

У вылічальнай тэхніцы і праграмаванні распаўсюджана таксама абазначэнне аперацыі дзялення знакам «/».

Любы дроб таксама можна разглядаць як запіс аперацыі дзялення, у якой дзелівам з'яўляецца лічнік, а дзельнікам – назоўнік дробу.

Маючы на ўвазе вызначэнне дзялення,

A × B = C => C : A = B, C : B = A

Адпаведна,

A : B = C => B × C = A, A : C = B

Падзельнасць і дзяленне з астачай

Аперацыя дзялення не з'яўляецца замкнёнай на мностве натуральных лікаў. Гэта значыць, што не для кожных двух натуральных лікаў існуе натуральны лік, што з'яўляецца іх дзеллю. Калі ж для лікаў a і b такі лік усё ж існуе, то кажуць, што a дзеліцца на b, b з'яўляецца дзельнікам a або a кратнае да b. Наяўнасць дзелі для некаторых лікаў называюць іх падзельнасцю.

Праблема незамкнёнасці аперацыі дзялення вырашаецца ўвядзеннем паняцця дробу і пераходам да мноства рацыянальных лікаў.

Разглядаюць таксама аперацыі цэлалікавага дзялення і дзялення з астачай. Вынікам цэлалікавага дзялення двух натуральных лікаў з'яўляецца найбольшы з лікаў, вынік памнажэння якога на дзельнік не перавышае дзеліва. Напрыклад,

7 : 2 = 3 (бо 2 × 3 = 6, а 2 × 4 = 8 > 7)

Вынік цэлалікавага дзялення называюць таксама няпоўнай дзеллю.

Астачай ад дзялення ліка a на лік b з'яўляецца рознасць між лікам a і найбліжэйшым да яго (знізу) лікам, што дзеліцца на b. Напрыклад, астачай ад дзялення 26 на 7 з'яўляецца 5, бо найбліжэйшым да 26 (знізу) лікам, кратным да 7, з'яўляецца 21, а яно на 5 менш, чым 26.

Любы лік a можна прадставіць як qb + r, дзе q – дзель (або няпоўная дзель) ад дзялення a на b, r – астача ад гэтага дзялення. Для любой пары лікаў a і b такое прадстаўленне з'яўляецца адзіным.