Нарыс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3017271 (translate me)
Радок 4: Радок 4:


[[Катэгорыя:Літаратурныя жанры]]
[[Катэгорыя:Літаратурныя жанры]]

[[ru:Очерк]]
[[uk:Нарис]]

Версія ад 03:29, 10 сакавіка 2013

Нарыс — адна з разнавіднасцяў малой формы эпічнай літаратуры — апавядання, якая адрозніваецца ад іншай яго формы, навелы, адсутнасцю адзінага і вострага канфлікта, які хутка вырашаецца, і большай развітасцю апісальнай выявы. Абодва адрознення залежаць ад асаблівасцяў праблематыкі нарысу. Нарысавая літаратура закранае не праблемы станаўлення характара асобы ў яе канфліктах з устояным грамадскім асяроддзем, як гэта ўласціва навеле (і раману), а праблемы грамадзянскага і маральнага стану «асяроддзя» (увасобленага звычайна ў асобных персанажах) — праблемы «нораваапісальныя»; яна мае вялікую пазнавальную разнастайнасць. Нарысавая літаратура звычайна спалучае асаблівасці мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.

У мастацкай літаратуры нарысам завецца адна з разнавіднасцяў апавядання, адрозніваецца большай апісальнасцю, закранае пераважна сацыяльныя праблемы. Публіцыстычны, у тым ліку дакументальны, нарыс выкладае і аналізуе рэальныя факты і з'явы грамадскага жыцця, як правіла, у суправаджэнні прамога вытлумачэння іх аўтарам.