Эпас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Эпас народны (гераічны) (грэч.: έπος — слова, аповед) — фальклорныя творы героіка-легендарнага зместу, што адлюстроўваюць важныя для народа гістарычныя падзеі або цікавыя выдуманыя сітуацыі.

Сусветная народная творчасць пакінула багатую эпічную спадчыну: шумерскі «Эпас пра Гільгамеша», грэчаскія «Іліяда» і «Адысея», індыйскія «Махабхарата» і «Рамаяна», рымскі «Энеіда», армянскі «Давід Сасунцы», іранскі «Шахнаме», англа-саксонскі «Беавульф», французскі «Песня пра Роланда», скандынаўскія сагі, нямецкі «Песня пра Нібелунгаў», партугальскі «Лузіяды», кыргызскі «Манас», фінскі «Калевала» і інш.

Эпічныя творы вызначаюцца шырынёй ахопу жыццёвага матэрыялу, грунтоўнасцю пры стварэнні чалавечых характараў, паказе быту, абставін, малюнкаў прыроды, разнастайнасцю спосабаў і сродкаў мастацкага выяўлення (апісанне, маналогі, дыялогі, аўтарскія адступленні). Эпас выпрацаваў цэлую сістэму відаў і жанраў, такіх, як эпапея, раман, аповесць, апавяданне, навела, нарыс, фельетон, казка, легенда і інш. Ён, як правіла, карыстаецца празаічнай мовай, але часам звяртаецца і да вершаванай (вершаваныя раманы, аповесці, апавяданні, легенды, гумарэскі, казкі і інш.).

Беларускі эпас узнік у эпоху Сярэднявечча (летапісныя зводы, палемічныя і сатырычныя творы, перакладныя аповесці і раманы, аратарская проза, публіцыстыка і г.д.). У новай беларускай літаратуры спачатку карыстаўся вершаванай мовай (вершаваныя аповесці, быліцы В. Дуніна-Марцінкевіча — «Вечарніцы», «Купала», «Быліцы, расказы Навума»). У канцы XIX ст. звярнуўся і да празаічнай (апавяданні Ф. Багушэвіча «Тралялёначка», «Дзядзіна», «Палясоўшчык»). Росквіту дасягнуў у ХХ ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с. ISBN 978-985-465-898-8