Рэты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20: Радок 20:
==Літаратура==
==Літаратура==
*[http://www.gutenberg.org/files/19725/19725-h/19725-h.htm TITUS LIVIUS, THE HISTORY OF ROME]
*[http://www.gutenberg.org/files/19725/19725-h/19725-h.htm TITUS LIVIUS, THE HISTORY OF ROME]
*Народы зарубежной Европы. Том 2. /Под редакцией С.А.Токарева,В.И.Козлова, О.А.Ганцкой. — М.: Наука, 1965


[[Катэгорыя:Старажытныя народы]]
[[Катэгорыя:Старажытныя народы]]

Версія ад 02:47, 16 сакавіка 2013

Рэты
Рымская правінцыя Рэцыя
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Альпы
Мова рэцкая
Рэлігія этрускі
Блізкія этнічныя групы політэізм

Рэты (лац.: Raeti) — старажытны народ або група плямён, што насялялі цэнтральную частку Альпійскіх гор.

Паходжанне

Паходжанне рэтаў да канца не высветлена. Тыт Лівій лічыў іх сваякамі этрускаў. Падобнай думкі прытрымліваюцца і сучасныя лінгвісты. Мяркуюць, што да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э. рэты насялялі даліну ракі По, адкуль былі выціснутыя ў Альпы кельтамі. Тут рэты асімілявалі мясцовых абарыгенаў або абарыгены захоўвалі свае паселішчы сярод сваякоў этрускаў, але рымляне далі і тых, і другім адно найменне. Тыт Лівій казаў, што "самі месцы, населеныя рэтамі, зрабілі іх лютымі і не захавалі ў іх нічога з ранейшага, толькі што мову, ды і тую сапсаваную".

Лёс

У 15 г. да н. э. рэты былі заваяваны рымлянамі. На тэрыторыі іх пражывання ўзнікла рымская правінцыя Рэцыя. Яе насельніцтва было значна раманізавана. Нашчадкамі рэтаў лічацца рэтараманскія народы.

Літаратура

  • TITUS LIVIUS, THE HISTORY OF ROME
  • Народы зарубежной Европы. Том 2. /Под редакцией С.А.Токарева,В.И.Козлова, О.А.Ганцкой. — М.: Наука, 1965