Рэты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
| popplace =[[Альпы]]
| popplace =[[Альпы]]
| langs = рэцкая
| langs = рэцкая
| rels = [[этрускі]]
| rels = [[політэізм]]
| related = [[політэізм]]
| related = [[этрускі]]
}}
}}



Версія ад 02:13, 18 сакавіка 2013

Рэты
Народы Італіі ў 1 тыс. да н. э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Альпы
Мова рэцкая
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы этрускі

Рэты (лац.: Raeti) — старажытны народ або група плямён, што насялялі цэнтральную частку Альпійскіх гор.

Паходжанне

Паходжанне рэтаў да канца не высветлена. Тыт Лівій лічыў іх сваякамі этрускаў. Падобнай думкі прытрымліваюцца і сучасныя лінгвісты. Мяркуюць, што да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э. рэты насялялі даліну ракі По, адкуль былі выціснутыя ў Альпы кельтамі. Тут рэты асімілявалі мясцовых абарыгенаў або абарыгены захоўвалі свае паселішчы сярод сваякоў этрускаў, але рымляне далі і тым, і другім адно найменне. Тыт Лівій казаў, што "самі месцы, населеныя рэтамі, зрабілі іх лютымі і не захавалі ў іх нічога з ранейшага, толькі што мову, ды і тую сапсаваную".

Лёс

У 15 г. да н. э. рэты былі заваяваны рымлянамі. На тэрыторыі іх пражывання ўзнікла рымская правінцыя Рэцыя. Яе насельніцтва было значна раманізавана. Нашчадкамі рэтаў лічацца рэтараманскія народы.

Літаратура

  • TITUS LIVIUS, THE HISTORY OF ROME
  • Народы зарубежной Европы. Том 2. /Под редакцией С.А.Токарева,В.И.Козлова, О.А.Ганцкой. — М.: Наука, 1965