Тэтраграматон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8: Радок 8:
==Тэтраграматон як упрыгоджванне архітэктуры, твораў літаратуры і магільных помнікаў Беларусі==
==Тэтраграматон як упрыгоджванне архітэктуры, твораў літаратуры і магільных помнікаў Беларусі==


Упрыгоджванне тэтраграматонам помнікаў архітэктуры было даволі распаўсюджанай тэндэнцыяй Еўропы эпохі Адраджэння. На Беларусі такое упрыгоджванне можна знайсці ў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе]], некаторых сінагогах, яўрэйскіх магільных помніках. Некаторыя рэлігійныя выданні на польскай і лацінскай мовах [[Бібліятэка Радзівілаў|Радзівілаўскай біліятэкі Нясвіжскай ардынацыі]] таксама маюць ілюстрацыі з такім упрыгоджваннем<ref>Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из Фонда Центр.науч. б-ки им. Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси, 17 век/ Нац АН Беларуси, Центр науч б-ка им. Я. Коласа; сост.: А.В. Стефанович, М.М. Лис; ред библиографических записей О.М. Дрозд, И.Л. Мурашова; рекол.: Н. Ю. Березкин (гл.ред) и др., Мн. "Беларус. навука" 2012, 626 с, сс.61,135, 410</ref>.
Упрыгоджванне тэтраграматонам помнікаў архітэктуры было даволі распаўсюджанай тэндэнцыяй Еўропы эпохі Адраджэння. На Беларусі такое упрыгоджванне можна знайсці ў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе]], некаторых сінагогах, яўрэйскіх магільных помніках. Некаторыя рэлігійныя выданні на польскай і лацінскай мовах [[Бібліятэка Радзівілаў|Радзівілаўскай бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі]] таксама маюць ілюстрацыі з такім упрыгоджваннем<ref>Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из Фонда Центр.науч. б-ки им. Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси, 17 век/ Нац АН Беларуси, Центр науч б-ка им. Я. Коласа; сост.: А.В. Стефанович, М.М. Лис; ред библиографических записей О.М. Дрозд, И.Л. Мурашова; рекол.: Н. Ю. Березкин (гл.ред) и др., Мн. "Беларус. навука" 2012, 626 с, сс.61,135, 410</ref>.
{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 18:14, 4 мая 2013

Тэтраграматон (пазначаны стрэлкай) у фрагменце Септуагінты

Тэтраграматон, альбо тэтраграма (ад грэч. τετραγράμματον – чатыры літары) — спалучэнне чатырох зычных старажытнаяўрэйскай мовы ЙГВГ ці ЙХВХ (יוהו), якія абазначаюць імя Бога. Сустракаецца 6828 разоў у Старым Запавеце Бібліі і больш за 200 разоў у старажытных перакладах Новага Запавету на яўрэйскую мову. Дакладнае вымаўленне тэтраграматону невядома. Сярод навукоўцаў папулярны формы "Яхвэ" і "Ягвэ", сярод рэлігійных дзеячаў і пісьменнікаў - "Іегова". Напрыклад у трылогіі "На ростанях" Якуб Колас тройчы выкарыстоўвае форму імя "Іегова".[1][2] Тэтраграматон таксама шырока выкарыстоўваўся як элемент упрыгоджвання сярэднявечнай і рэнесанснай архітэктуры. Сустракаецца на манетах і ў рэлігійных тэкстах.

Тэтраграматон у беларускіх перакладах Бібліі

Звычайна перакладчыкі Бібліі пры перадачы старазапаветных тэкстаў з біблейскага іўрыту замяняюць тэтраграматон з імем Бога на словы "Госпад" ці "Бог" замест "Іегова" ці "Ягвэ"[3]. Такая традыцыя адлюстравана і ў беларускіх перакладах Бібліі. Францыск Скарына ў сваім перакладзе "Бібліі рускай" паслядоўна перадаваў тэтраграму словамі "Бог", "Госпад" ці "Узвышні". На сучаснай беларускай мове выдадзена 2 поўных перакладу Бібліі: пераклад Васіля Семухі (2002 г.) і пераклад Уладзіслава Чарняўскага (2012 г.) У перакладзе В. Семухі тэтраграматон 7 раз перадаецца як "Ягова"[4], а у перакладзе У. Чарняўскага 4 разы як "Ягвэ"[5].

Тэтраграматон як упрыгоджванне архітэктуры, твораў літаратуры і магільных помнікаў Беларусі

Упрыгоджванне тэтраграматонам помнікаў архітэктуры было даволі распаўсюджанай тэндэнцыяй Еўропы эпохі Адраджэння. На Беларусі такое упрыгоджванне можна знайсці ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе, некаторых сінагогах, яўрэйскіх магільных помніках. Некаторыя рэлігійныя выданні на польскай і лацінскай мовах Радзівілаўскай бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі таксама маюць ілюстрацыі з такім упрыгоджваннем[6].

Зноскі

  1. Я. Колас На ростанях. Трылогія. Мн.:"Юнацтва", 1981 с. 217, 248, 250
  2. Трэба зазначыць, што ў апавяданні Алеся Бажко "Перад вераснем" выкарыстоўваецца варыянт "Ягова", што рэдка сустракаецца ў беларускай літаратуры (Мн:"Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры", 1959, с. 63)
  3. Трэба адзначыць, што гэтай традыцыі следуюць не ўсе перакладчыкі, напрыклад, у перакладзе Старога Запавету на рускую мову, зробленным архімандрытам Макарыям у ХІХ ст., тэтраграматон перададзены як "Іегова" практычна ў палове тэкстаў, дзе ен сустракаецца
  4. Менавіта ў кнігах: Быцце, раздзел 22, верш 14; Выхад, раздзел 6, верш 3 (зноска), раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5, раздзел 33, верш 19 і раздзел 34, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24
  5. Менавіта ў кнігах: Выхад, раздзел 6, верш 3, раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24
  6. Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из Фонда Центр.науч. б-ки им. Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси, 17 век/ Нац АН Беларуси, Центр науч б-ка им. Я. Коласа; сост.: А.В. Стефанович, М.М. Лис; ред библиографических записей О.М. Дрозд, И.Л. Мурашова; рекол.: Н. Ю. Березкин (гл.ред) и др., Мн. "Беларус. навука" 2012, 626 с, сс.61,135, 410

Спасылкі

Шаблон:Link GA

Шаблон:Link GA