Акультызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Акультызм (ад лац.: occultus — патаемны, скрыты) — агульная назва вучэнняў і поглядаў, якія прызнаюць існаванне звышнатуральных, не даступных навуковаму даследаванню феноменаў і сіл у чалавеку і космасе. Акультызм цесна злучаны з такімі паняццямі як «магія», «вядзьмарства», «экстрасенсорыка», «паранармальные з'явы» і інш. Часцяком тэрміны «акультызм» і «эзатэрызм» ужываюцца як сінонімы. У наш час большасць акультных вучэнняў навукаю класіфікуецца як псеўданавука ці як паранармальные вераванні.

Узнік у антычнасці, як паняцце «акультны» ўпершыню выкарыстаны ў 16 ст. З таго часу акультызм імкнецца злучыць матэрыялістычны светапогляд і рэлігійную веру, выдае сябе за навуку, якая можа пранікнуць у сутнасць рэчаў, зразумець тайны будовы свету і чалавека, стварыць суцэльны светапогляд. Розныя віды акультызму ў якасці асновы ўсяго існага прызнаюць якое-небудзь бажаство і тым самым зводзяць у зман чалавека ў яго імкненні пазнаць і рэфармаваць навакольную рэчаіснасць. Лічыцца даступным толькі тым, хто прайшоў спецыяльную псіхічную трэніроўку. Да акультных вучэнняў адносяцца магія, астралогія, спірытызм, тэасофія, парапсіхалогія, тэлепатыя, празорлівасць, ёга і інш. У філасофскім плане акультызм блізкі да гілазаізму і пантэізму. На розных этапах развіцця культуры стаўленне навукі, філасофіі, рэлігіі, мастацтва да акультызму мянялася.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Акультызм // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
  • Современный Энциклопедический словарь, Изд. «Большая Российская Энциклопедия», 1997 г.; (руск.) 
  • Оккультизм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]