Джон Салстан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Джон Салстан '''Джон Эдвард Салстан''' ({{lang-en|John Edward Sulston}}; нар. {{ДН|27|3|1942}},...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:08, 15 студзеня 2014

Джон Салстан

Джон Эдвард Салстан (англ.: John Edward Sulston; нар. 27 сакавіка 1942, Кембрыдж) - брытанскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2002 года. Член Каралеўскага таварыства.

Біяграфія

Джон Салстан скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1963 годзе і там жа абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі нуклеатыдаў ў 1966 годзе. У 1966-1969 гадах працаваў у Інстытуце Салка (Сан-Дыега ), пасля чаго вярнуўся ў Вялікабрытанію , дзе пачаў працаваць пад кіраўніцтвам Сіднея Брэнера ў лабараторыі малекулярнай біялогіі (MRC, Кембрыдж ). Граў ключавую ролю ў праектах геномаў Caenorhabditis elegans і чалавека. Быў дырэктарам Цэнтра Сангера (цяпер Інстытут Сангера) у 1992-2000 гадах.

Адзін з найбольш істотных укладаў Салстана - поўнае апісанне парадку дзялення эмбрыянальных клетак C. elegans. У яго лабараторыі быў прасочаны лёс абсалютна ўсіх клетак у працэсе развіцця гэтага чарвяка. Пасля завяршэння праекта «Геном чалавека» Салстан заняўся грамадскай дзейнасцю, у прыватнасці ён выступае супраць патэнтавання генетычнай інфармацыі чалавека.

У 2002 годзе Джон Салстан разам з Робертам Хорвіцам і Сіднеем Брэнерам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі «За адкрыцці ў галіне генетычнага рэгулявання развіцця чалавечых органаў».