Джон Салстан
Джон Салстан | |
---|---|
англ.: John Edward Sulston | |
Род дзейнасці | біёлаг, генетык, урач |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1942[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 сакавіка 2018[3][1][…] (75 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
George W. Beadle Award[d] (2000) Rosenstiel Award[d] (1997) прэмія Дэна Дэвіда[d] (2002) прэмія У. Олдэна Спенсера[d] (1986) Baly Medal[d] (2003) Edinburgh Medal[d] (2001) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Эдвард Салстан (англ.: John Edward Sulston; 27 сакавіка 1942, Кембрыдж — 6 сакавіка 2018) — брытанскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2002 года. Член Каралеўскага таварыства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джон Салстан скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1963 годзе і там жа абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі нуклеатыдаў ў 1966 годзе. У 1966—1969 гадах працаваў у Інстытуце Салка (Сан-Дыега), пасля чаго вярнуўся ў Вялікабрытанію, дзе пачаў працаваць пад кіраўніцтвам Сіднея Брэнера ў лабараторыі малекулярнай біялогіі (MRC, Кембрыдж). Граў ключавую ролю ў праектах геномаў Caenorhabditis elegans і чалавека. Быў дырэктарам Цэнтра Сангера (цяпер Інстытут Сангера) у 1992—2000 гадах.
Адзін з найбольш істотных укладаў Салстана — поўнае апісанне парадку дзялення эмбрыянальных клетак C. elegans. У яго лабараторыі быў прасочаны лёс абсалютна ўсіх клетак у працэсе развіцця гэтага чарвяка. Пасля завяршэння праекта «Геном чалавека» Салстан заняўся грамадскай дзейнасцю, у прыватнасці ён выступае супраць патэнтавання генетычнай інфармацыі чалавека.
У 2002 годзе Джон Салстан разам з Робертам Хорвіцам і Сіднеем Брэнерам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі «За адкрыцці ў галіне генетычнага рэгулявання развіцця чалавечых органаў».
Зноскі
- ↑ а б John Edward Sulston // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. John Sulston // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Human genome pioneer dies // BBC News Online — 2018.
- ↑ https://www.theguardian.com/science/2018/mar/11/sir-john-sulston-obituary
- ↑ Салстан Д. Aspects of oligoribonucleotide synthesis — 1966. — doi:10.17863/CAM.16307
- ↑ www.ae-info.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Бакінгемшыры
- Нарадзіліся ў Кембрыджы
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Бакінгемшыры
- Выкладчыкі Манчэстэрскага ўніверсітэта
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Рыцары-бакалаўры
- Узнагароджаныя медалём Дарвіна
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Кавалеры Пашаны
- Генетыкі Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Малекулярныя біёлагі