Роберт Хорвіц
Роберт Хорвіц | |
---|---|
англ.: H. Robert Horvitz | |
![]() | |
Дата нараджэння | 8 мая 1947[1][2][3] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Martha Constantine-Paton[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | Масачусецкі тэхналагічны інстытут |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джэймс Дзьюі Уотсан |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
Роберт Хорвіц (англ.: H. Robert Horvitz; 8 мая 1947, Чыкага, ЗША) — амерыканскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2002 года. Прафесар біялогіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Асноўны навуковы ўклад Хорвіца ўключае даследаванні чарвяка-нематоды Caenorhabditis elegans, у ходзе якіх былі адкрыты гены-рэгулятары апаптоза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Роберт Хорвіц нарадзіўся 8 мая 1947 года ў Чыкага, паходзіць з сям’і яўрэяў-эмігрантаў. Дзед па бацьку Самуіл Хорвіц (Саламон бен Міхаіл Гурэвіч) — выхадзец з забяспечанай яўрэйскай сям’і з вёскі Шчадрын (Жлобінскі раён). Бабуля па бацьку Цыля Хорвіц імігравала ў ЗША ў пачатку XIX-га стагоддзя з Ноўгарад-Северскага, пазбягаючы пераследаў расійскіх уладаў за рэвалюцыйную дзейнасць. Абодва бацькі маці Хорвіца таксама былі яўрэйскімі імігрантамі: Давід Савіт (Давід Савіцкі) быў родам з цяпер Украіна і іміграваў у ЗША ў 1904 годзе, Роўз Блайвайс Савіт іміграваў у 1902 з польскага горада Дэмбіца.
Хорвіц скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1972 годзе і там жа абараніў дысертацыю доктара філасофіі ў 1974 годзе. З тых часоў працуе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
Зноскі
- ↑ H. Robert Horvitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Horvitz // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Howard Horvitz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Біёлагі ЗША
- Эмбрыёлагі ЗША
- Малекулярныя біёлагі
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера