Ана фон Зангерсгаўзен: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
{{DEFAULTSORT:Зангерсхаўзен Ана фон}} |
{{DEFAULTSORT:Зангерсхаўзен Ана фон}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Вялікія магістры тэўтонскія]] |
[[Катэгорыя:Вялікія магістры тэўтонскія]] |
Версія ад 19:48, 1 снежня 2014
Ана фон Зангерсхаўзен (ням.: Anno von Sangershausen, ? — 1273) — вялікі магістр Тэтонскага ордэна ў 1256 — 1273.
Род Ана паходзіў з Цюрынгіі. Назва яго прозвішча паходзіць ад назвы горада Зангерсхаўзен. У 1254 выбраны ландмейстэрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. Браў удзел у пабудове замка Мемельбург (Клайпеда). У 1256 ваяваў з літоўцамі і хрысціў Жмудзь. Летам гэтага ж года, у Рыме, выбраны вялікім магістрам ордэна, замест Астэрна.
Падчас яго кіравання ў 1260 у Прусіі і некаторых землях Лівоніі, выбухла народнае паўстанне. Карыстаючася нестабільнасцю Аляксандр Неўскі захапіў Тарту.
Ана фон Зангерсхаўзен адразу арганізаваў дыпламатычнае падарожжа па краінах Еўропы, з мэтай ратавання ад гібелі Тэўтонскага ордэна. Падчас падарожжа здолеў завербаваць рыцараў з Цюрынгіі, Саксоніі, Чэхіі і Аўстрыі, таксама заручыўся падтрымкай рымскага папы і еўрапейскага духавенства.
У 1266 адправіўся з Прусіі ў Палесціну. У гэтым жа годзе войска мамлюкоў асадзіла сталіцу ордэна замак Манфор, але так і не здолела яго захапіць. У 1271 мамлюкі пад камандваннем Бейбарсу захапілі замак. Нягледзячы на гэта, тэўтонцам атрымалася выратаваць свой архіў і скарбы. Сталіца ордэна зноў была перамешчана ў Акру. Вялікі магістр заставаўся тут да 1272. Затым ён вярнуўся ў Германію, каб працягнуць вярбоўку добраахвотнікаў з Цюрынгіі і Мейсена. Аднак у 1273 магістр раптоўна памёр.