Канальны ўзровень: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Kalinowski (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Мадэль OSI}} |
{{Мадэль OSI}} |
||
'''Канальны ўзровень''' ({{lang-en|Data Link layer}}) — другі ўзровень [[Сеціўная мадэль OSI|сеціўнай мадэлі OSI]], прызначаны для перадачы інфармацыі [[Вузел сеткі|вузлам]], якія знаходзяцца ў тым жа [[Сегмент сеткі|сегменце]] [[Лакальная сетка|лакальнай сеткі]]. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія ўзнікаюць на[[Фізічны ўзровень|фізічным узроўні]]. Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з'яўляюцца: [[Ethernet]] для лакальных сетак (шматвузлавыя), [[PPP, сеціўны пртакол|Point-to-Point Protocol (PPP)]], [[HDLC]] і [[ADCCP]] для злучэнняў [[пункт-пункт]] (двухвузлавыя). |
'''Канальны ўзровень''' ({{lang-en|Data Link layer}}) — другі ўзровень [[Сеціўная мадэль OSI|сеціўнай мадэлі OSI]], прызначаны для перадачы інфармацыі [[Вузел сеткі|вузлам]], якія знаходзяцца ў тым жа [[Сегмент сеткі|сегменце]] [[Лакальная сетка|лакальнай сеткі]]. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія ўзнікаюць на [[Фізічны ўзровень|фізічным узроўні]]. Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з'яўляюцца: [[Ethernet]] для лакальных сетак (шматвузлавыя), [[PPP, сеціўны пртакол|Point-to-Point Protocol (PPP)]], [[HDLC]] і [[ADCCP]] для злучэнняў [[пункт-пункт]] (двухвузлавыя). |
||
Канальны ўзровень адказны за дастаўку [[Кадр, тэлекамунікацыі|кадраў]] паміж прыладамі, уключанымі ў адзін сеткавы сегмент. Кадры канальнага ўзроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі міжсеткавай [[Маршрутызацыя|маршрутызацыі]] і глабальнай [[Сеткавы адрас|адрасацыі]] ажыццяўляюцца на больш высокіх узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага ўзроўню засяроддзіцца на лакальнай дастаўца і адрасацыі. |
Канальны ўзровень адказны за дастаўку [[Кадр, тэлекамунікацыі|кадраў]] паміж прыладамі, уключанымі ў адзін сеткавы сегмент. Кадры канальнага ўзроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі міжсеткавай [[Маршрутызацыя|маршрутызацыі]] і глабальнай [[Сеткавы адрас|адрасацыі]] ажыццяўляюцца на больш высокіх узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага ўзроўню засяроддзіцца на лакальнай дастаўца і адрасацыі. |
Версія ад 15:01, 26 мая 2016
Сеткавая мадэль OSI |
---|
7. Прыкладны ўзровень |
6. Прадстаўнічы ўзровень |
5. Сеансавы ўзровень |
4. Транспартны ўзровень |
3. Сеткавы ўзровень |
2. Канальны ўзровень |
1. Фізічны ўзровень |
Канальны ўзровень (англ.: Data Link layer) — другі ўзровень сеціўнай мадэлі OSI, прызначаны для перадачы інфармацыі вузлам, якія знаходзяцца ў тым жа сегменце лакальнай сеткі. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія ўзнікаюць на фізічным узроўні. Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з'яўляюцца: Ethernet для лакальных сетак (шматвузлавыя), Point-to-Point Protocol (PPP), HDLC і ADCCP для злучэнняў пункт-пункт (двухвузлавыя).
Канальны ўзровень адказны за дастаўку кадраў паміж прыладамі, уключанымі ў адзін сеткавы сегмент. Кадры канальнага ўзроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі міжсеткавай маршрутызацыі і глабальнай адрасацыі ажыццяўляюцца на больш высокіх узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага ўзроўню засяроддзіцца на лакальнай дастаўца і адрасацыі.
Загаловак кадра змяшчае апаратныя адрасы адпраўніка і атрымальніка, што дазваляе вызначыць, якая прылада адправіла кадр і якая прылада павінна атрымаць яго і апрацаваць. У адрозненні ад іерархічных маршрутызавальных адрасоў, апаратныя адрасы аднаўзроўневыя. Гэта значыць, што ніякая частка адрасу не можа ўказваць прыналежнасць да якой-небудзь лагічнай ці фізічнай групы.
Калі прылады спрабуюць выкарыстоўваць асяроддзе адначасова, узнікае калізія кадраў. Пратаколы канальнага ўзроўню выяўляюць такія выпадкі і забяспечваюць механізмы для змяньшэння іх колькасці альбо іх прадухілення.
Многія пратаколы канальнага ўзроўню не маюць пацверджання аб прыманні кадра, некаторыя пратаколы нават не маюць кантрольнай сумы для спраўджвання цэласнасці кадра. У такіх выпадках пратаколы вышэйшага ўзроўню павінны забяспчваць кіраванне сруменем інфармацыі, кантроль памылак, пацверджанне дастаўкі і рэтрансляцыі страчанай інфармацыі.
На гэтым узроўні працуюць камутатары, масты.
У праграмаванні доступ да гэтага ўзроўню прадастаўляе драйвер сеткавай платы. У аперацыйных сістэмах маецца праграмны інтэрфейс узаемадзеяння канальнага і сеткавага ўзроўняў паміж сабой, гэта не новы ўзровень, а рэалізацыя мадэлі для пэўнай ОС. Прыклады такіх інтэрфейсаў: ODI, NDIS.
Даўжыня пакета, які фармуецца пратаколам канальнага ўзроўню, абмежавана звыш праз MTU. Значэнне абмежавання знізу калі і маецца, то як правіла не можа быць зменена.
Падузроўні канальнага ўзроўню
Спецыфікацыя IEEE 802 падзяляе гэты ўзровень на 2 падузроўню. MAC (Media Access Control) рэгулюе доступ да падзяляльнага фізічнага асяроддзя, LLC (Logical Link Control) забяспечвае абслугоўванне сеткавага ўзроўню.
Функцыі канальнага ўзроўню
- Атрыманне доступу да асяроддзя перадачы. Забеспячэнне доступу — важнейшая функцыя канальнага ўзроўню. Яна патрабуецца заўсёды, за выключэннем выпадкаў, калі рэалізавана паўназлучная тапалогія (напрыклад, два камп'ютары, злучаных праз красовер, ці камп'ютар са свічам у паўнадуплексным рэжыме).
- Вылучэнне межаў кадру. Гэта задача таксама вырашаецца заўсёды. Сярод магчымых рашэнняў гэтай задачы — рэзерваванне некаторай паслядоўнасці, якая пазначае пачатак ці канец кадру.
- Апаратная адрасацыя (ці адрасацыя канальнага ўзроўню). Патрабуецца ў тым выпадку, калі кадр могуць атрымаць адразу некалькі адрасатаў. У лакальных сетках апаратныя адрасы (MAC-адрасы) ужываюцца заўсёды.
- Забеспячэнне дакладнасці прыманай інфармацыі. Падчас перадачы кадру ёсць верагоднасць, што інфармацыя будзе скажона. Выжна выявіць гэта і не спрабаваць апрацаваць кадр, які змяшчае памылку. Звычайна на канальным узроўні ўжываюцца алгарытмы кантрольных сум, якія даюць гарантыю выяўлення памлак.
- Адрасацыя пратаколу верхняга ўзроўню. У працэсе декапсуляцыі ўказанне фармату ўкладзенага PDU істотна спрашчае апрацоўку інфармацыі, таму часцей указваецца пратакол, які знаходзіцца ў поле даных, за выключэннем тых выпадкаў, калі ў поле даных можа знаходзіцца адзін пратакол.
Стандарты і пратаколы перадачы інфармацыі
- ARCnet
- ATM,
- Controller Area Network (CAN),
- Econet,
- Ethernet,
- Ethernet Automatic Protection Switching (EAPS),
- Fiber Distributed Data Interface (FDDI),
- Frame Relay,
- High-Level Data Link Control (HDLC),
- IEEE 802.2 (provides LLC functions to IEEE 802 MAC layers),
- IEEE 802.11 wireless LAN,
- Link Access Procedures, D channel (LAPD),
- LocalTalk,
- Multiprotocol Label Switching (MPLS),
- Point-to-Point Protocol (PPP),
- Serial Line Internet Protocol (SLIP) (obsolete),
- Spanning tree protocol,
- StarLan,
- Token ring,
- x.25.