Эталонная мадэль OSI

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе узроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з'яўлялася першай спробай па ўвядзенню міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль OSI складаецца з 7-мі узроўняў. Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:

  1. Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага узроўня абстракцыі;
  2. Кожны узровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
  3. Выбар функцый для кожнага узроўня мусіць стварацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
  4. Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток дадзеных паміж інтэрфейсамі быў мінімальны;
  5. Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб'ядноўваліся ў адным без неабходнасці — і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай.

У выніку, мадэль уключала ў сябе наступныя узроўні: «Фізічны» (1), «Узровень перадачы дадзеных» (2), «Сеткавы» (3), «Транспартны» (4), «Сеансавы» (5), «Узровень прадстаўлення» (6), «Прыкладны» (7).

Апісанне узроўняў[правіць | правіць зыходнік]

Фізічны узровень[правіць | правіць зыходнік]

На фізічным узроўні — адзінкай перадачы інфармацыі з'яўляецца біт.

Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца гэты ўзровень, з'яўляюцца:

  • Якім чынам павінны кадавацца/перадавацца адзінка і нуль (напруга, колькасць часу і г.д.);
  • Ці можа перадача ісці ў 2-х напрамках адначасова;
  • Як усталёўваецца і разрываецца сувязь;
  • Якім чынам перадаецца сігнал (напрыклад, — колькасць правадоў у кабелі і функцыі кожнага з іх).

Узровень перадачы дадзеных[правіць | правіць зыходнік]

Узровень перадачы дадзеных займаецца перадачай «кадраў» (памер кадра можа змяняцца ад некалькіх соцен, да некалькіх тысяч байт).

Мэта гэтага ўзроўня — забяспечыць безпамылковую перадачу дадзеных (з пункта гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў падцверджання, якія перыядычна адсылае прымаючы камп'ютар.

Сярод праблем, з якімі павінен змагацца гэты ўзровень, ёсць:

  • «Праблема хуткага перадатчыка і маруднага прыёмніка» (калі перадаючы камп'ютар адсылае інфармацыю нашмат хучэй, чым прымаючы можа яе апрацоўваць);
  • У выпадку шырокавяшчальных сетак — праблема доступа да канала (гэтая праблема развязваецца з дапамогай увядзення дадатковага «падузроўня» доступу да насіцеля).

Сеткавы узровень[правіць | правіць зыходнік]

шырокавяшчальных сетках гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны — ці адсутнічае ўвогуле.)

Сеткавы ўзровень аперуе пакетамі. Асноўнай яго задачай з'яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета.

Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы як:

  • Перапаўненне канала з-за занадта вялікай колькасці перадаваемых дадзеных;
  • Перадача інфармацыі паміж рознымі сеткамі.

Транспартны узровень[правіць | правіць зыходнік]

Транспартны ўзровень прымае дадзеныя ад сеансавага ўзроўня (пры неабходнасці — разбіваючы іх на больш дробныя кавалкі) і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта — каб дадзеныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя.

Транспартны ўзровень з'яўляецца першым ўзроўнем, які наўпрост камунікуе з камп'ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні — таксама камунікавалі з прамежкавымі камп'ютарамі).

Сеансавы узровень[правіць | правіць зыходнік]

Сеансавы ўзровень адказвае за ўсталёўванне сувязі паміж 2-ма камп'ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць такія, як:

Узровень прадстаўлення[правіць | правіць зыходнік]

Гэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі.

Каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем дадзеных — неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віда (што і робіць узровень прадстаўлення).

Прыкладны узровень[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладны ўзровень з'яўляецца вышэйшым у іерархіі OSI і займаецца перадачай дадзеных паміж рэальнымі праграмамі. Ён уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, — як, напрыклад, HTTP.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Час з'яўлення[правіць | правіць зыходнік]

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Рэалізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

  1. Эндру Таненбаўм, Камп'ютарныя сеткі. 4 выданне, Піцер, 2003 г.

Зноскі