Вольга Міхайлаўна Фрэймут: Розніца паміж версіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася 25 лютага 1982 г. ў г. Новы РаздзілРаздол Львоўскай вобласці. Бацька — футбаліст, маці — майстар спорту па плаванні. У раннім дзяцінстве наведвала матчы з удзелам бацькі.Восем гадоў вучылася ў музычнай школе ігры на фартэпіяна.
 
Ступень бакалаўра атрымала ў Варшаве ва Універсітэце "Вістула". Ступень магістра міжнароднай журналістыкі атрымала ў [[Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко|Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка]] і Гарадскім універсітэце Лондана, дзе атрымала дыплом "magna cum laude". Падчас вучобы працавала афіцыянткай.
 
У якасці псеўданіма ўзяла дзявочае прозвішча маці (Фрэймут), паколькі яе сапраўднае прозвішча Конык і яе першага мужа (Ракоед) не здаваліся ёй мілагучнымі для тэлебачання. Пасля шлюбу з генеральным дырэктарам "Новага канала" Уладзімірам Лакоткам афіцыйна ўзяла прозвішча мужа, але на тэлебачанні працягвае карыстацца псеўданімам "Фрэймут".
 
== Кар'ера ==
Працавала журналістам у кампаніі [[BBC|Бі-Бі-Сі]]. Здымалася ў рэкламе. Пасля Памаранчавай рэвалюцыі вярнулася з Лондана ў Кіеў, дзе атрымала працу ў міжнародным аддзеле 5-га канала. Пасля зразумела, што праца журналіста-міжнародніка яе не задавальняе. Некаторы час прапрацавала fashion-журналістам у праграме "Сняданак з 1+1". У 2008 г. ранішняе шоў на «[[1+1]]» закрылі. Аб кастынгу на ранішняе шоў «[[Новы канал|Новага канала]]» даведалася ад прадзюсара і журналіста Людмілы Падлеўскай і пасля паспяховага праходжання спроб стала сувядучай «Пад'ёму» разам з Аляксандрам Педанам і Сяргеем Прытулай. 27 траўня 2011 г. выйшаў апошні эфір «Пад'ёму» ў такім складзе.
 
У 2010 г. была тварам новай калекцыі ўкраінскага дызайнера Аксаны Караванскай.
З чэрвеня 2011 г. сумесна з Дзмітрыем Калядэнка вяла «Шоўманію». 4 сакавіка 2012 г. праект зачынілі.
 
У канцы жніўня 2011 г. стартавала праграма «Рэвізор», у якой Вольга Фрэймут правярала якасць устаноў сферы абслугоўвання Украіны. Гэтая перадача стала адным з самых паспяховых праектаў "Новага канала" у сезоне 2011/12 і перамагла ў номінаціії «Лепшае інфармацыйна-забаўляльнае шоў» на Тэлетрыўмфе 2012 г. 10 сакавіка — 2 чэрвеня 2012 г. разам з [[Сяргей Дзмітрыевіч Прытула|Сяргеем Прытулай]] вяла шоу "Хто зверху?". 2 снежня 2011 г. вяла лёсаванне групавога этапу Чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 г. У 2012 г. разам з Педаном[[Аляксандр Аляксандравіч Педан|Педанам]] і Прытулай[[Сяргей Дзмітрыевіч Прытула|Прытулай]]вяла праект «Кабрыялета».
 
2011 г. ў складзеным часопісам «Фокус» рэйтынгу «30 самых паспяховых тэлевядучых Украіны» Вольга Фрэймут заняла 26 месца. Мае вопыт у галіне дубляжу: летам 2011 г. агучыла Смурфету са Смурфікаў і Грэйс Кэлі ў фільме «Прынцэса Манака» (2014). У 2012 г. агучыла аўдыясборку «Казкі братоў Грым». Праект быў рэалізаваны часопісам «Карэспандэнт» у супрацоўніцтве з Саветам немцаў Украіны і Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ва Украіне.
 
Восенню 2012 г. як член журы ўдзельнічала ў шоў вялікіх пераўвасабленняў «ШОУМАЅТГОУОН». З 9 сакавіка 2013 г. на «Новым канале» ішоў другі сезон шоу «Хто зверху?», які вяла Вольга Фрэймут разам з [[Сяргей Дзмітрыевіч Прытула|Сяргеем Прытулай]]. З кастрычніка 2013 г. разам з Арамам Мнацаканавым вяла на «Новым канале» шоў «Вайна светаў. Рэвізор супраць Шэфа».
 
24 снежня 2013 г. былі падпісаныя дакументы аб звальненні з Новага канала, і пераход Фрэймут на 1+1. З 2 сакавіка 2014 г. ў эфіры тэлеканала «1+1» выходзіць праграма «Голас краіны. Перазагрузка», дзе Вольга з'яўляецца вядучай. 3 верасня 2014 г. на «1+1» адбылася прэм'ера аўтарскай праграмы Вольгі — «Інспектар Фрэймут», у якім вядучая правярае ўстановы грамадскага харчавання. З 11 кастрычніка 2015 г. - трэнер у шоў "Маленькія гіганты" на 1+1.
На 5 канале Вольга Фрэймут пазнаёмілася з Аляксандрам Ракаедам, галоўным рэжысёрам канала, які неўзабаве стаў яе мужам. Яны не былі жанатыя афіцыйна, мелі толькі царкоўны шлюб. Аднак праз некалькі гадоў яны рассталіся.
 
Дачка Злату Мітчал нарадзіла ў Лондане[[Лондан]]е ад карэннага брытанца Ніла.
 
8 мая 2016 г. Вольга нарадзіла сына Валерыя, а 28 чэрвеня 2017 г. нарадзіла дачку Еўдакію. Бацькам гэтых дзяцей стаў генеральны дырэктар "Новага канала" Уладзімір Лакотка, за якога Вольга выйшла замуж, узяўшы прозвішча Лакотка.
* «Пад'ём» (2008-2011)
* «Шоўманія» (2011-2012)
* «[[Рэвізор, тэлеперадача|Рэвізор]]» (2011-2014)
* «Хто зверху?» (2013)
* «КабрыаЛета» (2012)
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя