Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: ar, be-x-old, da, fr, hu, ko, ky, lt, ru, sk, sv, uk, zh Мяняем: it |
др робат Дадаем: fa:رادیو اروپای آزاد |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[eo:Radio Libera Eŭropo]] |
[[eo:Radio Libera Eŭropo]] |
||
[[et:Vabadusraadio]] |
[[et:Vabadusraadio]] |
||
[[fa:رادیو اروپای آزاد]] |
|||
[[fi:Radio Free Europe]] |
[[fi:Radio Free Europe]] |
||
[[fr:Radio Free Europe]] |
[[fr:Radio Free Europe]] |
Версія ад 08:32, 6 красавіка 2009
Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам ЗША.
Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.
Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходней Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё Свабода.
У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).
Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнет, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі.