Перайсці да зместу

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Радыё Свабода)
Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода
«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода»
Выява лагатыпа
Краіна
Частата 1 386 kilohertz
Зона вяшчання Расія[3], Украіна[3], Эстонія, Казахстан[3], Азербайджан[3], Малдова[3], Літва[4], Еўропа[3], Беларусь[3], Афганістан[3], Арменія[3], БіГ[3], Рэспубліка Косава[3], Чарнагорыя[3], Паўночная Македонія[3], Сербія[3], Балгарыя[3], Грузія[3], Венгрыя[3], Іран[3], Кыргызстан[3], Адыгея[3], Чачня[3], Дагестан[3], Інгушэція[3], Кабардзіна-Балкарыя[3], Карачаева-Чаркесія[3], Паўночная Асеція — Аланія[3], Пакістан[3], Румынія[3], Таджыкістан[3], Башкартастан[3], Татарстан[3], Туркменістан[3], Узбекістан[3] і Латвія[4]
Дата пачатку вяшчання 1949
Заснавальнік Федэральны Урад ЗША[5]
Сайт rferl.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радыё «Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — міжнародная радыёстанцыя, якая вяшчае на Усходнюю і Паўднёва-Усходнюю Еўропу, Расію, Каўказ, Цэнтральную Азію і Блізкі Усход.

Фінансаванне гэтай радыёстанцыі ажыццяўляецца Кангрэсам ЗША праз Агенцтва ЗША па глабальных медыя[6][7].

Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў краінах Усходняй Еўропы да ўлады прыйшлі камуністычныя ўрады, якія атрымлівалі падтрымку ад Савецкага Саюза. Гэта падзея стала адной з прычын пачатку халоднай вайны — канфлікту паміж Усходнім блокам і заходнімі краінамі. У адказ на распаўсюджванне камуністычных ідэй Злучаныя Штаты пачалі актыўна весці ідэалагічную барацьбу. Адным з інструментаў у гэтым супрацьстаянні стала стварэнне Радыё «Свабодная Еўропа».

Для вяшчання на васьмі розных мовах былі задзейнічаны супрацоўнікі з розных краін, уключаючы СССР, Польшчу, Венгрыю, Чэхаславакію і Германію. Вяшчанне пачалося з тэрыторыі Заходняй Германіі летам 1950 года, а ў сакавіку 1953 года была запушчана рускамоўная служба пад назвай «Радыё «Вызваленне» (з 1959 года — Радыё «Свабода»)[8][9].

У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[10].

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[11].

Беларуская служба

[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[12].

Геаграфія вяшчання

[правіць | правіць зыходнік]

Вяшчанне спынена

[правіць | правіць зыходнік]

У дужках азначаны год спынення вяшчання

  1. Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080
  2. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/radio-free-europe-radio-liberty?rid=306971146193-72
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад https://pressroom.rferl.org/rferl-language-services
  4. а б https://pressroom.rferl.org/current-time
  5. Radio Free EuropeEncyclopædia Britannica Online, 2023. Праверана 20 жніўня 2023.
  6. Радио «Свобода» открыло офисы в Риге и Вильнюсе (руск.)
  7. К 50-летию с начала регулярного вещания на СССР радиостанции «Свобода» (руск.)
  8. Радыё Свабода год за годам: 1959
  9. Слушали миллионы жителей СССР: что такое «Голос Америки» и Радио «Свобода», которые закрыл Трамп (руск.)
  10. Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973// Радыё «Свабода». 20 ліпеня 2009
  11. Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»(недаступная спасылка)// Народная воля. № 79-80 (3005-3006) 26 мая 2009
  12. Свабодзе — 55!// Радыё «Свабода». 18 мая 2009