Ныса-Лужыцка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Рака Лужыцкая Ніса у Лужыцкая Ніса па-над перасылкай: ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 20:32, 21 верасня 2017
Лужыцкая Ніса, Нейсэ (чэшск.: Lužická Nisa, польск.: Nysa Łużycka, ням.: Lausitzer Neiße, н.-луж.: Łužyska Nysa, в.-луж.: Łužiska Nysa) — рака, якая працякае па тэрыторыі Чэхіі, Польшчы і Германіі, левабярэжны прыток ракі Одры.
Гісторыя
Лужыцкая Ніса бярэ свой пачатак у Чэшскай Рэспубліцы ў Йізерскіх гарах у Нова-Вес-над-Нісай, на паўночны ўсход ад Яблонца-над-Нісай ля паўночнага падножжа горы Чорна-Студніцэ. Там яна праходзіць праз Яблонец-над-Нісай, Ліберэц і перасякае Хартаў, дасягаючы вышыні 234 м над узроўнем мора на нямецкай мяжы. У Чэхіі працягласць ракі складае 55 км, мясцовы вадазбор 360,5 км ².