Генуэзская рэспубліка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Replacing Italy_1796.jpg with File:Italy_northern_1796.jpg (by CommonsDelinker because: Duplicate: Exact or scaled-down duplicate: commons::File:Italy northern 1796.jpg). |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
[[Катэгорыя:Былыя краіны]] |
[[Катэгорыя:Былыя краіны]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Генуя]] |
Версія ад 16:32, 23 верасня 2017
Генуэзская рэспубліка — сярэднявечная дзяржава.
Утварылася пасля распаду імперыі Карла Вялікага, кіравалася консуламі. Нягледзячы па разбурэнне Генуі ў 935 годзе сарацынамі, Генуэзская рэспубліка рабілася ўсё болей магутнай, і ў 958 годзе была фармальна прызнаная італьянскім каралём Берэнгарам II. З 1000 года пачалася значная гандлёвая экспансія генуэзцаў, у выніку была створаная магутная марская рэспубліка, якая валодала апорнымі пунктамі, гандлёвымі базамі і паселішчамі на большай частцы Міжземнамор'я і берагах Чорнага мора. Удзел у крыжовых паходах яшчэ болей пашырыў яе гандлёвыя рынкі і ператварыў Генуэзскую рэспубліку ў магутную марскую дзяржаву. Многія стагоддзі Генуя ўладарыла на морах, супернічала і вяла зацяжныя войны са сваімі галоўнымі сапернікамі — Пізай і Венецыяй. У 1104 годзе генуэзскі флот налічаў 70 караблёў. Марской моцай Генуэзскай рэспублікі карысталіся многія еўрапейскія валадары. З 1120 года тэрыторыя Генуэзскай рэспублікі павялічвалася за кошт падначалення суседніх прыбярэжных месцаў — Савоны, Альбенга і інш. Каля 1177 года Генуя падпарадкавала сабе Манака, Ніцу і Манферат, пазней захапіла астравы Эльбу, Корсіку і Сардзінію. Генуэзцы кантралявалі гандаль з Усходам і ў канцы XII ст. паводле дамовы з Візантыяй манапольна гаспадарылі на марскіх гандлёвых шляхах, якія праходзілі ўздоўж крымскага ўзбярэжжа, выцесніўшы Венецыянскую рэспубліку. Пра колішнюю магутнасць Генуі нагадваюць руіны крымскіх генуэзскіх крэпасцяў у Інкермане, Судаку, Феадосіі. Аднак з канца XIV ст. пачаўся павольны заняпад ваеннай магутнасці Генуі.
Літаратура
- Геную // Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.