Сардзінія

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Сардзінія)
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Сардзініі

Сардзінія — востраў у Міжземным моры, знаходзіцца на захад ад Апенінскага паўвострава паміж Сіцыліяй і Корсіка, з'яўляецца другім па велічыні востравам Міжземнага мора. Уваходзіць у склад Італіі ў якасці аўтаномнага рэгіёна (аўтаномнай вобласці) Сардзінія (іт. Regione Autonoma della Sardegna, Сарды. Rezione Autònoma de sa Sardigna).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы I тысячагоддзя да н.э. востравам валодаў Карфаген. Тут здавён часу здабывалі і апрацоўвалі металы, што прыцягвала сюды заваёўнікаў. У выніку барацьбы карфагенцаў з фінікійцамі абарыгены былі выціснуты ўглыб вострава. Прырода тут даволі жорсткая. У асноўным гэта гарыстае плато з небагатай расліннасцю з-за сухасці і гарачыні вятроў, мала рэчак, ды і тыя ўлетку бязводныя. Таму выгнаныя ўглыб вострава мясцовыя жыхары былі асуджаныя на беднасць.

У часы рымскіх заваёў (пасля Пунічных войнаў) востраў служыў месцам ссылкі няўгодных і злачынцаў. Загартаваныя суровымі ўмовамі, сардзінцы пасля распаду Рымскай імперыі здолелі стварыць ваярскія дружыны, якія нават дапамагалі Рыму змагацца супраць арабаў. Пазней Рым ажыццяўляў патранат над суверэнным востравам.

У ХI ст. пачалася экспансія генуэзцаў і пізанцаў. Апошнія моцна паўплывалі на мясцовае мастацтва. На працягу ХIV і ХV ст. за востраў змагалася каралеўства Арагон. Пад яго ўладай (пазней іспанскай) аднавіліся феадальныя адносіны, мясцовым правіцелем быў прызначаны віцэ-кароль. Іспанскае праўленне доўжылася да пачатку ХVIII ст.[1]

Агульная карта[правіць | правіць зыходнік]

Легенда карты:

Green pog.svg Больш 100 000 чал.
Lightgreen pog.svg ад 50 000 да 100 000 чал.
Yellow pog.svg ад 20 000 да 50 000 чал.
Orange pog.svg ад 10 000 да 20 000 чал.
Red pog.svg ад 5 000 да 10 000 чал.
Населеныя пункты Сардзініі

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica. V. 19. London—Toronto, 1962. P. 992—994.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]