Дэканскае пласкагор’е: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Дэканскае пласкагор'е у Дэканскае пласкагор’е: ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 00:59, 25 верасня 2017
Дэканскае пласкагор'е (англ.: Deccan Plateau ад санскр.: дакшына — поўдзень) — пласкагор'е ў Індыі на паўвостраве Індастан. Размешчана ва ўнутранай частцы паўвострава, абмежавана з поўначы ракой Нармада, з поўдня ракой Каверы. Плошча каля 1 млн км². Паверхня нахілена пераважна на ўсход, з-за чаго большасць рэк сцякае на ўсход і ўпадае ў Бенгальскі заліў.
На поўнач ад Дэкана размешчана Інда-Гангская раўніна. Па заходнім краі пласкагор'я праходзяць Заходнія Гаты, якія ў паўднёвай частцы адгароджваюць Малабарскі бераг, а па ўсходнім краі — Усходнія Гаты, якія адгароджваюць ад пласкагор'я Карамандэльскі бераг адпаведна.