Бруклін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
|статус = [[:en:Borough (New York City)|Раён Нью-Ёрк]]а
|статус = [[:en:Borough (New York City)|Раён Нью-Ёрк]]а
|беларуская назва = Бруклін
|беларуская назва = Бруклін
|арыгінальная назва = Brooklyn
|арыгінальная назва = {{lang-en|Brooklyn}}
[[Выява:Brooklyn view from south seaport.jpg|center|290px]]
|герб =
|герб =
|сцяг =
|сцяг =
Радок 61: Радок 60:
|мова сайта 5 =
|мова сайта 5 =
|add1n = На карце
|add1n = На карце
|add1 =
|add1 = {{Раёны Нью-Ёрка (Карта выяў)|Brooklyn Highlight New York City Map Julius Schorzman.png|200px|center}}
|add2n =
|add2n =
|add2 =
|add2 =
Радок 67: Радок 66:
|add3 =
|add3 =
}}
}}
'''Бру́клін''' — самы густанаселены раён [[Нью-Ёрк]]у — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысяч [[імігрант]]аў. Размешчаны на востраве [[востраў Лонг-Айленд|Лонг-Айленд]].
'''Бру́клін''' — самы густанаселены раён [[Нью-Ёрк]]а — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысяч [[імігрант]]аў. Размешчаны на востраве [[востраў Лонг-Айленд|Лонг-Айленд]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 79: Радок 78:
* Bushwick / «Boswijck» (1661).
* Bushwick / «Boswijck» (1661).


У [[1664]] англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў [[1854]] годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з'яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра [[Бронкс]].
У [[1664]] англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў [[1854]] годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з’яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра [[Бронкс]].


"…да стварэння «Вялікага Нью-Ёрка» ў [[1898]] годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] (пасля самога Нью-Ёрка і [[Чыкага]]). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі [[Бруклінскі музей]], і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за [[Луўр]]. У адказ на манхэтэнскі [[Цэнтральны парк, Нью-Ёрк|Цэнтральны парк]] бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…" На рэферэндуме аб аб'яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51% выбаршчыкаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.
«…да стварэння „Вялікага Нью-Ёрка“ ў [[1898]] годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] (пасля самога Нью-Ёрка і [[Чыкага]]). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі [[Бруклінскі музей]], і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за [[Луўр]]. У адказ на манхэтэнскі [[Цэнтральны парк, Нью-Ёрк|Цэнтральны парк]] бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…» На рэферэндуме аб аб’яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51 % выбаршчыкаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.


== Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна ==
== Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна ==
Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліна. Сваёй назвай абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён з'яўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да [[1898]] года, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад горада [[Нью-Ёрк]]. Зараз гэтая прастора пасля перапланавання становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Хол), бруклінскі Дом правасуддзя. Славутасці раёна ўключаюць гандлёвы цэнтр на Фултан стрыт (''Fulton Street''), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музей Нью-Ёркскага транспарту.
Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліна. Сваёй назвай абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён з’яўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да [[1898]] года, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад горада [[Нью-Ёрк]]. Зараз гэтая прастора пасля перапланавання становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Хол), бруклінскі Дом правасуддзя. Славутасці раёна ўключаюць гандлёвы цэнтр на Фултан стрыт (''Fulton Street''), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музей Нью-Ёркскага транспарту.


Раён звязаны з [[Манхэтэн]]ам Бруклінскім і Манхэтэнскімі мастамі і лініямі Нью-Ёркскага метрапалітэну.
Раён звязаны з [[Манхэтэн]]ам Бруклінскім і Манхэтэнскімі мастамі і лініямі Нью-Ёркскага метрапалітэну.
Радок 102: Радок 101:
== Масты і дарогі Брукліна ==
== Масты і дарогі Брукліна ==
[[Выява:Brooklyn Bridge Manhattan.jpg|thumb|200px|Бруклінскі мост]]
[[Выява:Brooklyn Bridge Manhattan.jpg|thumb|200px|Бруклінскі мост]]
З [[Манхэтэн]]а ў Бруклін вядуць 3 моста: [[Бруклінскі мост]], [[Манхэтэнскі мост]] і [[Вільямсбургскі мост]]. Аўташаша «Бруклін-Квінс-Экспрэссвэй» забяспечвае хуткую сувязь паміж гэтымі двума раёнамі для аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і інш. Гэта дарога з'яўляецца часткай шашы нумар 278. На паўднёвым канцы гэтай дарогі — [[Мост Верэзана]]. Гэты мост злучае раёны Бруклін і [[Статэн-Айленд]]. У Брукліне таксама ёсць і [[Belt Parkway]], якая ідзе ўздоўж берагавых раёнаў паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Брукліна.
З [[Манхэтэн]]а ў Бруклін вядуць 3 моста: [[Бруклінскі мост]], [[Манхэтэнскі мост]] і [[Вільямсбургскі мост]]. Аўташаша «Бруклін-Квінс-Экспрэссвэй» забяспечвае хуткую сувязь паміж гэтымі двума раёнамі для аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і інш. Гэта дарога з’яўляецца часткай шашы нумар 278. На паўднёвым канцы гэтай дарогі — [[Мост Верэзана]]. Гэты мост злучае раёны Бруклін і [[Статэн-Айленд]]. У Брукліне таксама ёсць і [[Belt Parkway]], якая ідзе ўздоўж берагавых раёнаў паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Брукліна.


== Транспарт ==
== Транспарт ==
Радок 114: Радок 113:
* [http://www.brooklyn-usa.org/index.htm Афіцыйны сайт главы (прэзідэнта) бора Бруклін]
* [http://www.brooklyn-usa.org/index.htm Афіцыйны сайт главы (прэзідэнта) бора Бруклін]


[[Катэгорыя:Раёны Нью-Ёрка]]
{{Нью-Ёрк}}
{{штат Нью-Ёрк}}

[[Катэгорыя:Нью-Ёрк]]

Версія ад 09:55, 8 лістапада 2019

Бруклін
англ.: Brooklyn
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Горад
Каардынаты
Прэзідэнт
Заснаваны
1634
Плошча
251 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 567 098 чалавек (2009)
Шчыльнасць
14 037,1 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
112xx
Афіцыйны сайт
brooklyn-usa.org (англ.)
На карце
Бруклін на карце ЗША
Бруклін (ЗША)
Бруклін

Бру́клін — самы густанаселены раён Нью-Ёрка — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысяч імігрантаў. Размешчаны на востраве Лонг-Айленд.

Гісторыя

Спачатку Бруклін быў галандскай вёскай пад назвай «Брокелен», змешчанай на беразе Іст-Рывер, на востраве Лонг-Айленд. Заходняе ўзбярэжжа Лонг-Айленда было населена амерыканскімі індзейцамі племя Канарсі, якое саступіла свае землі «Новай Галандыі». Галандская Вест-Індcкая кампанія заснавала на гэтым месцы шэсць гарадоў, якія па-англійску зваліся:

  • Gravesend (1645);
  • Brooklyn / «Breuckelen» (1646);
  • Flatlands / «New Amersfoort» (1647);
  • Flatbush / «Midwout» (1652);
  • New Utrecht (1657) названы ў гонар горада Утрэхт;
  • Bushwick / «Boswijck» (1661).

У 1664 англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў 1854 годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з’яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра Бронкс.

«…да стварэння „Вялікага Нью-Ёрка“ ў 1898 годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам ЗША (пасля самога Нью-Ёрка і Чыкага). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі Бруклінскі музей, і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за Луўр. У адказ на манхэтэнскі Цэнтральны парк бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…» На рэферэндуме аб аб’яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51 % выбаршчыкаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.

Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна

Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліна. Сваёй назвай абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён з’яўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да 1898 года, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад горада Нью-Ёрк. Зараз гэтая прастора пасля перапланавання становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Хол), бруклінскі Дом правасуддзя. Славутасці раёна ўключаюць гандлёвы цэнтр на Фултан стрыт (Fulton Street), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музей Нью-Ёркскага транспарту.

Раён звязаны з Манхэтэнам Бруклінскім і Манхэтэнскімі мастамі і лініямі Нью-Ёркскага метрапалітэну.

Спачатку гэтая тэрыторыя была заселеная амерыканскімі індзейцамі племені Ленапэ. У 1600 годзе галандцы атрымалі ўладу над гэтай тэрыторыяй, назваўшы яе «Брокелен», што азначае «ламаная лінія». Да 1814 года цэнтр Брукліна і Бруклін Хайтс былі шчыльна заселеныя, таму што там былі вельмі зручныя паромныя камунікацыі з Манхэтэнам. Гэта зрабіла Бруклін Хайтс (Бруклінскія вышыні) першым спадарожнікам Манхэтэна, а цэнтр Брукліна — дзелавым цэнтрам.

Гораду Нью-Ёрку гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваны ў часы Вялікай дэпрэсіі. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага маста. Неўзабаве абвясцілі конкурс на праект бруклінскай залы сходаў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабет Гордан і Сцюартам Констаблем. Але гэтая зала сходаў так ніколі і не была пабудавана.

На сённяшні дзень апроч гістарычных славутасцей, будынкаў буйных кампаній, цэнтр Брукліна актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнес-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым не менш цэнтр Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтра горада, якім ён гістарычна быў.

Проспект-парк

Размешчаны ў цэнтры Брукліна, дакладней на Флетбуш-авеню (Flatbush avenue), уздоўж якой размяшчаецца. Мае туалеты, альтанкі, музеі, стадыёны. У паўночнай частцы парку ёсць сажалкі. Маса бюстаў амерыканскіх палітыкаў і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Проспект-парк быў спраектаваны архітэктарамі Фрэдэрыкам Лоў Олмстэдам і Кальвер Во пасля таго, як яны скончылі праект Манхэтэнскага Цэнтральнага парку.

Акварыум

Бруклінскі Акварыум размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна, ад якога аддзелены пляжам і драўляным праменадам, які ідзе ўздоўж берага. Акварыум мае некалькі павільёнаў і басейн, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленні з удзелам рыб.

Масты і дарогі Брукліна

Бруклінскі мост

З Манхэтэна ў Бруклін вядуць 3 моста: Бруклінскі мост, Манхэтэнскі мост і Вільямсбургскі мост. Аўташаша «Бруклін-Квінс-Экспрэссвэй» забяспечвае хуткую сувязь паміж гэтымі двума раёнамі для аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і інш. Гэта дарога з’яўляецца часткай шашы нумар 278. На паўднёвым канцы гэтай дарогі — Мост Верэзана. Гэты мост злучае раёны Бруклін і Статэн-Айленд. У Брукліне таксама ёсць і Belt Parkway, якая ідзе ўздоўж берагавых раёнаў паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Брукліна.

Транспарт

Бруклін абслугоўваецца Нью-Ёркскім метрапалітэнам. У раёне маецца 57 аўтобусных маршрутаў.

Гл. таксама

Спасылкі