Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
|Беларуская назва = Свята-Мікалаеўская царква
|Беларуская назва = Свята-Мікалаеўская царква
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
| Выява = Царква Сьвятога Мікалая (Смаляніца). Цэнтральны фасад..jpg
| Выява = Мікалаеўская царква Шарашова 113Г000656.jpg
| Подпіс выявы =
| Подпіс выявы =
| Шырыня выявы =
| Шырыня выявы =

Версія ад 15:04, 14 снежня 2019

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
52°33′43″ пн. ш. 24°12′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Шарашова
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Благачынне Пружанскае благачынне
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Архітэктар Якаў Фардон
Дата заснавання 1872
Дата пабудовы 1872 год
Стан працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца на вуліцы Леніна.

Гісторыя

Пабудавана ў 1872 годзе з цэглы пры ўдзеле гродзенскага архітэктара Я. М. Фардона. Рэстаўрыравана ў 1968 глдзе.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб'ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб'ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.

Інтэр'ер

У інтэр'ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820 г.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі