Гоя (прэмія): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Картка прэміі
|назва = Прэмія «Гоя»
|арыгінальная назва = Premio Goya
|лога =
|шырыня_лога = 250px
|выява =
|апісанне_фота =
|краіна = {{сцягафікацыя|Іспанія}}
|узнагарода за =
|заснавальнік =
|заснаванне = 1987
|першае ўзнагароджанне =
|апошняе ўзнагароджанне =
|першы ўладальнік =
|апошні ўладальнік =
|сайт =
}}
'''«Гоя»''' ({{lang-es|Premios Anuales de la Academia «Goya»}}) — нацыянальная кінапрэмія [[Іспанія|Іспаніі]], уручаецца Іспанскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук. Названая ў гонар іспанскага мастака [[Франсіска Гоя|Франсіска Гоі]]. Узнагарода ўяўляе сабой бронзавы бюст Франсіска Гоі. Падчас першай цырымоніі пераможцам ўручаўся бюст, выкананы Мігелем Беракалем. Пачынаючы з другой цырымоніі бюст ствараў скульптар Хасэ Луіс Фернандэс.
'''«Гоя»''' ({{lang-es|Premios Anuales de la Academia «Goya»}}) — нацыянальная кінапрэмія [[Іспанія|Іспаніі]], уручаецца Іспанскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук. Названая ў гонар іспанскага мастака [[Франсіска Гоя|Франсіска Гоі]]. Узнагарода ўяўляе сабой бронзавы бюст Франсіска Гоі. Падчас першай цырымоніі пераможцам ўручаўся бюст, выкананы Мігелем Беракалем. Пачынаючы з другой цырымоніі бюст ствараў скульптар Хасэ Луіс Фернандэс.



Версія ад 08:38, 20 снежня 2020

Прэмія «Гоя»
Premio Goya
Тып група ўзнагарод[d]
Заснавальнік Academia de las Artes y las Ciencias Cinematográficas de España[d]
Заснаванне 1987
Краіна  Іспанія
Сайт premiosgoya.com (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Гоя» (ісп.: Premios Anuales de la Academia «Goya») — нацыянальная кінапрэмія Іспаніі, уручаецца Іспанскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук. Названая ў гонар іспанскага мастака Франсіска Гоі. Узнагарода ўяўляе сабой бронзавы бюст Франсіска Гоі. Падчас першай цырымоніі пераможцам ўручаўся бюст, выкананы Мігелем Беракалем. Пачынаючы з другой цырымоніі бюст ствараў скульптар Хасэ Луіс Фернандэс.

Цырымонія ўручэння кінапрэміі праходзіць штогод у канцы студзеня — пачатку лютага і транслюецца першым каналам іспанскага тэлебачання TVE.

Гісторыя прэміі

Іспанская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук заснавала прэмію «Гоя» для прызнання лепшых работ іспанскага кінематографа ў розных катэгорыях. Першая цырымонія прайшла 16 сакавіка 1987 года ў мадрыдскім Тэатры Лопэ дэ Вэга. Былі ўручаны ўзнагароды ў 15 намінацыях, зараз намінацый 28.

У 2000 годзе цырымонія ў першы і (на дадзены момант) у апошні раз праводзілася не ў сталіцы Іспаніі. У гэтым годзе ўручэнне прэміі праходзіла ў Барселоне.

У 2003 годзе шматлікія дзеячы іспанскага кінематографа выкарыстоўвалі цырымонію ўручэння прэміі для таго, каб выказаць сваё непрыманне пазіцыі іспанскага ўрада ў дачыненні да ўварвання Злучаных Штатаў Амерыкі ў Ірак.

У 2004 годзе іспанская Асацыяцыя ахвяр тэрарызму арганізавала маніфестацыю каля будынка, дзе праводзілася цырымонія ўзнагароджання, бо сярод намінантаў быў дакументальны фільм Хуліа Медэма «Басконская пелота: Скура супраць каменя». У гэтым фільме, па словах маніфестантаў, параўноўваліся ахвяры і іх забойцы.

У 2005 годзе на цырымоніі ўручэння прэміі «Гоя» упершыню прысутнічаў старшыня ўрада краіны Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра. Пасля гэтай цырымоніі ў адрас Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі прагучалі абвінавачванні ў палітызацыі кінапрэміі (фільм «Мора ўнутры», зняты Алехандра Аменабарам, быў намінаваны на прэмію «Гоя» ў 15 розных катэгорыях і ў канчатковым выніку атрымаў 14 узнагарод).