Алехандра Аменабар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алехандра Аменабар
Alejandro Amenábar
Amenabar (22022306905) (cropped).jpg
Імя пры нараджэнні Алехандра Фернанда Аменабар Кантас
Alejandro Fernando Amenábar Cantos
Дата нараджэння 31 сакавіка 1972(1972-03-31) (48 гадоў)
Месца нараджэння Сант’яга, Чылі
Грамадзянства Сцяг Чылі Чылі
Сцяг Іспаніі Іспанія
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1991—нашы дні
Узнагароды
IMDb ID 0024622
amenabar.com
Commons-logo.svg Алехандра Аменабар на ВікіСховішчы

Алеха́ндра-Ферна́нда Амена́бар-Ка́нтас (ісп.: Alejandro Fernando Amenábar Cantos; 31 сакавіка 1972, Сант’яга, Чылі) — іспанскі кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Сант’яга (Чылі) у сям'і іспанкі і чылійца. З 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысёр у 19 гадоў прэзентаваўшы сваю першую працу — кароткаметражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнай Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадзюсара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнаметражны фільм «Дыпломная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з актрысай Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджана васьмю прэміямі «Гоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасня 2004 года Аменабар прэзентуе свой фільм «Мора ўнутры» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампедры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыццё і барацьбу за права на прыстойную смерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасня 2004 года стужка атрымала Спецыяльную прэмію кінафестывалю ў Венецыі, 11 снежня 2004 года — 14 прэмій «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-англійску і ў катэгорыі «лепшы акцёр» (Хаўер Бардэм)).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009: AgoraАгара»)
  • 2004: Mar adentroМора ўнутры»)
  • 2000: The Others («Іншыя»)
  • 1997: Abre los ojos («Расплюшчы вочы»)
  • 1996: Tesis («Дыпломная праца»)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]