Размовы з удзельнікам:StachLysy

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Памер старонкі: 10 711

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 22:10, 6 лістапада 2016 (+03)

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 12:15, 14 красавіка 2018 (MSK)

  • Дзякую! Я не супраць, мне вельмі прыемна атрымаць гэтыя паўнамоцтвы. --StachLysy 18:04, 14 красавіка 2018 (MSK)
    • Green check.svg Зроблена, плённай творчай працы! --JerzyKundrat (размовы) 18:07, 14 красавіка 2018 (MSK)
      • Дзякую! --StachLysy 18:16, 14 красавіка 2018 (MSK)

Прапанова[правіць зыходнік]

Прапаную абмеркаваць выкарыстанне пунктуацыі ў артыкулах серыі "19хх год у гісторыі ..." Мне падаецца выкарыстоўванне пратяжніка больш зручным, ён у адрозненне ад двухкроп'я аддзяляе дату нараджэння або смерці ад імя, што больш кідаецца ў вочы пры пошуку патрэбнай інфармацыі. Такая практыка склалася ў БелВікі і акрамя таго такім чынам пішуць у англійскім і рускім раздзелах, да прыкладу. Віт; размовы 23:29, 16 чэрвеня 2018 (MSK)

Дзякую за прапанову! Сапраўды, бадай што, так будзе лепш. Надалей буду трымацца гэтага. --StachLysy 23:36, 16 чэрвеня 2018 (MSK)
Увогуле ў будучым, магчыма, будзе лепш выкарыстоўваць табліцы. Гэта наглядней для такой інфармацыі. Зрэшты не ўпэўнены. --StachLysy 0:01, 17 чэрвеня 2018 (MSK)
Так, адмыслова створаная табліца будзе найлепшым варыянтам. Віт; размовы 00:47, 17 чэрвеня 2018 (MSK)
Таксама прапаную ў далейшым не выкарыстоўваць практыку надання тэксту тыпу "дата.месяц.год" замест непасрэдна спасылкі на "ХХХХгод", спасылкі на артыкул "ХХХХ год у гісторыі ..." (гл. маю апошнюю праўку у 2018 год у гісторыі кіно. Асоба нарадзілася альбо памерла ў звычайным календарным годзе, а не ў адмысловым годзе ў гісторыі кіно. Віт; размовы 19:45, 30 лістапада 2018 (MSK)
Згодны, слушная прапанова. StachLysy (размовы) 21:22, 30 лістапада 2018 (MSK)

Шарль Азнавур[правіць зыходнік]

Вітаю! Калі Вы размясцілі ў Прапановах навіну і ніхто не выказваеца супраць, то можаце смела яе самастойна размяшчаць у навінным шаблоне (бо наўрад ці хто яшчэ гэта аператыўна зробіць). Віт; размовы 20:05, 4 кастрычніка 2018 (MSK)

А я чамусьці думаў, што ў мяне няма на гэта правоў, што трэба быць адмінам, напрыклад :) Усё, размясціў. --StachLysy 21:17, 4 кастрычніка 2018 (MSK)

Research help[правіць зыходнік]

I have no idea if you speak English, and unfortunately I do not speak Belarusian. I am in need of assistance to solve a mystery regarding the birth of a noted Belarusian scientist. If you can help me, please advise and I will provide details. If you do not speak English, do you know another Wikipedian in Minsk who does and who might be willing to go to the archives there to try to solve a mystery? Thanks! en:User:SusunW 03:06, 26 кастрычніка 2018 (MSK)

Бот[правіць зыходнік]

Каб рабіць масавыя аднастайныя праўкі, калі ласка, стварыце асобны ўліковы запіс і падайце заяўку на старонку Вікіпедыя:Запыты на статус бота. Пасля артымання сцяга бота можна будзе смела правіць — праўкі ботаў не трапляюць у апошнія змены і не забруджваюць іх.--Artsiom91 (размовы) 16:01, 26 кастрычніка 2018 (MSK)

Дзякую за інфармацыю! Буду ведаць. --StachLysy, 16:03, 26 кастрычніка 2018 (MSK)

Hair Peace Salon[правіць зыходнік]

Прывітанне, StachLysy!

Тут замежнікі наехалі на старонку Hair Peace Salon на ангельскай мове: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Hair_Peace_Salon?fbclid=IwAR2ygn3TucuKGURgHPSWDGxfgb87fQzs1RyPqiiTde8TUOksQTl3JwBYCDg. Хочуць хуценька выдаліць з-за «нявартасці». ⁎⁍̴̆_⁍̴̆⁎ Там тэкст у артыкуле такі жа, як на беларускай Wikipedia, калі не ўсё зразумела.

Па-першае, не валодаюць мовай, каб спрачацца за якасць спасылак ("I can't evaluate the Belarussian or Russian sources").

Якія могуць быць пазіцыі ў чартах продажу, калі чартаў у Беларусі няма? Альбомы, самотнікі і сінглы гурт выкладваў у вольны доступ, быў выдадзены сумесны альбом з Jitters на West Records, некаторыя CD рабілі самі і прадавалі на канцэртах у дробных колькасцях фанатам. У конкурсах, дзе ўдзельнічалі музыкі, амаль заўсёды бралі 1–2 месца, не ведаю, што там "load of contests they didn't win, album s & EPs which didn't make an impact on the charts".

Па тым жа крытэрыям WP:NMUSIC (https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Notability_(music)) гурт "жалезна" мае па меншае №1 (дастаткова незалежных і аўтарытэтных крыніц-спасылкак), №7 (выдатны прадстаўнік жанру), №11 (ратацыя на радыё і ТВ), №12 (радыё + ТВ перадачы з удзелам музыкантаў і пра гурт).

Дапамагі, калі ласка, «адбіць» напад. (◡ ‿ ◡ ✿) Калі што трэба будзе перакласці на англійскую мову, пішы ў размовах, я перакладу.

P.S. Я лічу, што гэта ў тым ліку і персанальны «напад». Справу распачаў «юзэр» Cabayi. Пару дзён таму ён паставіў на хуткае выдаленне распрацаваны мною на месяц Азіі (лістапад 2018) англамоўны артыкул пра Кірстэн Німвэй, бо «няма камерцыйных выдавецтваў для тых з паўтузіна раманаў», які ўмомант выдаліў другі адмін. Я адразу ў размовах адпісаў Cabayi, што "колькі камерцыйных выдавецтваў кніг можна прыцягнуць, калі пісаць мастацкую літаратуру на тагальскай мове, калі гэта не пераклад Бібіліі альбо падручнік для школы, на друк якога грошы дае ўрад"? Тагальская мова на Філіпінах, як беларуская, мае праблемы з ужываннем: паўсюль англійская, а свая ў большасці ў вусным ужытку яшчэ трошкі захоўваецца ад бацькоў і дзядоў. Ён не адказаў у размовах, пачаў «дурыцца». Зараз буду спрачацца і спрабаваць выратаваць артыкул са сметніка на агульных пачатках. (*´Д`*)

Кропка — пункт[правіць зыходнік]

Прывітанне. Толькі пункт можа мець каардынаты. --JerzyKundrat (размовы) 16:28, 26 сакавіка 2019 (MSK)

  • Дзякую за заўвагу! Прайдуся ботам, выпраўлю па ўсіх сваіх старонках. --StachLysy (размовы) 16:32, 26 сакавіка 2019 (MSK)