Люфа: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) др →Пашырэнне |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Літаратура |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* {{Крыніцы/БЭ|11|Люфа|Пярэднеў У. П.}} |
* {{Крыніцы/БЭ|11|Люфа|Пярэднеў У. П.}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Гарбузовыя]] |
[[Катэгорыя:Гарбузовыя]] |
Версія ад 20:51, 16 сакавіка 2021
Люфа | |||||||||||||
Люфа егіпетская (Luffa aegyptiaca) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Luffa Mill., 1754 | |||||||||||||
|
Лю́фа, луфа (Luffa) — род кветкавых раслін сямейства гарбузовых.
Апісанне
Апісана да 50 відаў. Аднагадовыя травы з лазячымі сцёбламі. Лісце пераважна 5—7-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, буйныя, жоўтыя ці белыя; тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плод падоўжана-цыліндрычны, даўжынёй 15—50 см (да 1 м), сухі, валакністы.
Пашырэнне
Пашыраны ў тропіках. Старажытная культура (з 6 ст. да н.э.) Афрыкі, Індыі і Кітая. Культывуецца люфа цыліндрычная, або мачальны гарбуз, і люфа граністая, або вострарабрыстая.
Выкарыстанне
Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя расліны. Маладыя плады спажываюць у ежу, спелыя выкарыстоўваюць як мачалкі, для вырабу туфляў, капелюшоў, кошыкаў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш. З насення атрымліваюць тэхнічны алей.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
- Пярэднеў У. П. Люфа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).