Бругэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38: Радок 38:


Падчас [[Васмідзесяцігадовая вайна|Васмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] годзе горад далучыўся да Утрэхцкай ўніі (вайскова-палітычны саюс аб’яднанных паўночных правінцыяў Нідэрландаў супраць іспанскага панавання). Аднак унія супраць [[Іспанія|Іспаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае развіццё: выхад да мора застаўся на пэўны час за іспанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 годзе Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем’яў. Восем гадоў пасля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
Падчас [[Васмідзесяцігадовая вайна|Васмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] годзе горад далучыўся да Утрэхцкай ўніі (вайскова-палітычны саюс аб’яднанных паўночных правінцыяў Нідэрландаў супраць іспанскага панавання). Аднак унія супраць [[Іспанія|Іспаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае развіццё: выхад да мора застаўся на пэўны час за іспанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 годзе Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем’яў. Восем гадоў пасля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.

=== Бругскія карункі і «паміраючы горад» (перыяд XVII—XVIII стст.) ===
[[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карункаў. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую гарадскую індустрыю.

З [[1612]] года пачынаюць адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карункаў. Павялічэнне школ для дзяйчынак у параўнанні з колькасцю школ для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнай крыніцай прыбытку Бруге. У [[1802]] годзе прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).

Гарадское кіраўніцтва прымала спробы да вяртання былой славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зменаў для эканомікі горада гэта не прынесла: як і раней Бруге не мог канкурыраваць з больш развітымі портамі Фландрыі — Гентам і Антверпенам. Бруге — як звычайны правінцыйны горад — застаўя ў баку ад галоўных падзеяў [[19 стагоддзе|XIX]] стагоддзя: [[Французская рэвалюцыя]], набыццё Бельгіяй незалежнасці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У [[1850]] годзе Бруге лічыўся найбяднейшым горадам Фландрыі.

Сучаснікі, якія бывалі ў горадзе, адзначалі яго сгаслую прыгажосць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге французскі пісьменнік [[Віктор Гюго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцця горада стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруге»''' ({{lang-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 годзе. Яго твор меў вялікі поспех у Еўропе, пазней быў неаднаразова экранізаваны.

У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы і помнікі былі адноўленыя так, каб горад зрабіўся вялікім музеем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Луі дэ ла Сэнсеры'' ({{lang-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага горада славутую мясціну.



{{DEFAULTSORT:Бруге}}
{{DEFAULTSORT:Бруге}}

Версія ад 21:18, 29 жніўня 2010

Бруге (нідэрл.: Brugge; фр.: Bruges; англ.: Bruges) — горад у Фландрыі, у Бельгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фландрыя.

Гістарычны цэнтр (плошчай 430 га), як сярэднявечны горад, занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У час свайго росквіту ў перыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багаццю сённяшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых гарадоў Еўропы.

Бруге — важны эканамічны цэнтр краіны. На прыканцы XX стагоддзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму горад вярнуў сабе згубленую ролю гандлёвага марскога горадп.

Паходжанне назвы

Найстарэйшая крыніца, ў якой упершыню даецца назва горада, датуецца 875 годам. Гэтая крыніца — старажытныя манеты, на якіх напісана Bruggia ды Bruccia. Аднак дакладнае паходжанне назвы дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (нідэрл.: Reie), якая цячэ праз горад. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцага слова Рогія (Rogia), што значыць «Святая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, змянялася і назва горада — да Bryggia.

Пазней адбылося змяшэнне са старажытнанарвежскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвежскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па Паўночным моры.

Гіпотэза, якая звязвае назву горада са словам «мост» (нідэрл.: brug) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжання назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнання, англійскае слова bridge, старажытнаанглійскае — brycg, фрызскае — brigge або bregge, гальскае — briva).

Неафіцыйныя назвы горада

Часта горад называюць «Паўночнай Венецыяй» з-за вялікай колькасці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз горад — Рае). Таксама жыхары Бруге называюць свой горад — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданняў XIV стагоддзя Яна Брэйделя.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — «Бругскія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка з'явілася дзякуючы наступнай легендзе: жыхары горадп падчас сваёй барацьбы за аўтаномію ў Свяшчэннае Рымскае імперыі, ў 1488 годзе зняволілі на чатыры месяцы Максіміліяна I Аўстрыйскага. За гэта гораду было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртанья дазволу на правядзенне кірмашу, на спагнанне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».

Геаграфія

Горад знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць урадлівыя раўніны. Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Гент — Остэндэ. На тэрыторыі горада зліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Слаўса і Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.

Гісторыя

Гісторыя да XVI стагоддзя

Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі звесткамі, адносіцца да III стагоддзя — перыяд Рымскай імперыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаванняў. Адное з такіх умацаванняў было разлічанае на абарону ад уварвання з Паўночнага мора і працягнулася на ўзьярэжжы ля вусця ракі Рае, дзе пазней паўстаў горад.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае развіццё дзякуючы блізкасці Англіі і зносінамі са Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да XII стагоддзя, пакуль пасля паслядоўнага напаўнення вадой аднаго з рукавоў ракі, горада не атрымаў прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У XIII стагоддзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Еўропы. Горад набыў прывіеляваную пазіцыю ў гандлі тканінамі з Англіяй у параўнанні з астатнімі фламандскімі гарадамі. Важнай прычынай было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Еўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя гарады — горад Гент, горад Мехелен, Брусель і горад Лёвэн. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем развіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфера.

Пра багацце горада ў тыя часы сведчаць пабудаваныя ў 1240 годзе палата суконшчыкаў і вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасля пажару ў 1280 годзе замак, як прыкмета палітычнай і эканамічнай самастойнасці горада.

XIV стагоддзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруге. Насельніцтва ў гэты перыяд дасягнула 46.000 жыхароў — у ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагоддзя.

Заняпад XV—XVI стагоддзяў

У XV стагоддзі эканамічныя пазіцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленне выхаду да мора, з-за чаго порт Антверпена стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антверпен пераехалі і ганзейскія канторы і факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасля нечаканай смерці графіні Марыі Бургундскай у 1482 годзе і паўстання ў Фландрыі супраць Максіміліяна I Аўстрыйскага, горад трапіў у няміласць. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасці.

Падчас Васмідзесяцігадовае вайны Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 годзе горад далучыўся да Утрэхцкай ўніі (вайскова-палітычны саюс аб’яднанных паўночных правінцыяў Нідэрландаў супраць іспанскага панавання). Аднак унія супраць Іспаніі ня хутка вярнула эканамічнае развіццё: выхад да мора застаўся на пэўны час за іспанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 годзе Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем’яў. Восем гадоў пасля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.

Бругскія карункі і «паміраючы горад» (перыяд XVII—XVIII стст.)

XVII стагоддзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карункаў. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую гарадскую індустрыю.

З 1612 года пачынаюць адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карункаў. Павялічэнне школ для дзяйчынак у параўнанні з колькасцю школ для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнай крыніцай прыбытку Бруге. У 1802 годзе прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).

Гарадское кіраўніцтва прымала спробы да вяртання былой славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зменаў для эканомікі горада гэта не прынесла: як і раней Бруге не мог канкурыраваць з больш развітымі портамі Фландрыі — Гентам і Антверпенам. Бруге — як звычайны правінцыйны горад — застаўя ў баку ад галоўных падзеяў XIX стагоддзя: Французская рэвалюцыя, набыццё Бельгіяй незалежнасці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У 1850 годзе Бруге лічыўся найбяднейшым горадам Фландрыі.

Сучаснікі, якія бывалі ў горадзе, адзначалі яго сгаслую прыгажосць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге французскі пісьменнік Віктор Гюго. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцця горада стаў раман Жоржа Родэнбаха «Мёртвы Бруге» (фр.: Bruges-la-Morte) у 1892 годзе. Яго твор меў вялікі поспех у Еўропе, пазней быў неаднаразова экранізаваны.

У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы і помнікі былі адноўленыя так, каб горад зрабіўся вялікім музеем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару Луі дэ ла Сэнсеры (фр.: Louis de la Censerie), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага горада славутую мясціну.