Ліст: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{іншыя значэнні}} thumb|Ліст thumb|Восеньскае лісце '''Лі...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 20:00, 18 жніўня 2011
Ліст (збор. лісце) — у батаніцы вонкавы орган расліны, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца фотасінтэз. Для гэтай мэты ліст, як правіла, мае пласціністую структуру, каб даць клеткам, якія змяшчаюць спецыялізаваны пігмент хларафіл у хларапластах, атрымаць доступ да сонечнага святлосвятла. Ліст таксама з'яўляецца органам дыхання, выпарэння і гутацыі (вылучэнні кропель вады) расліны. Лісце можа затрымліваць у сабе ваду і пажыўныя рэчывы, а ў некаторых раслін выконваюць і іншыя функцыі.
Анатомія лісця
Як правіла, ліст складаецца з наступных тканак:
- Эпідэрміс — пласт клетак, якія абараняе ад шкоднага ўздзеяння асяроддзя і залішняга выпарэння вады. Часта па-над эпідэрмісам ліст пакрыты ахоўным пластом воскападобнага паходжання (кутыкулай).
- Мезафіл, ці парэнхіма — унутраная хларафіланосная тканка, якая выконвае асноўную функцыю — фотасінтэз.
- Сетка жылак, утвораных праводзячымі пучкамі, якія складаюцца з сасудаў і сітападобных трубак, для перамяшчэння вады, раствораных соляў, цукроў і механічных элементаў.
- Вусцейкі — спецыяльны комплексы клетак, размешчаныя, галоўным чынам, на ніжняй паверхні лісця; праз іх паходзіць выпарэнне вады і газаабмен.
Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA