З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Масальскі (? — пахаваны 19 мая 1643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак ковенскі з 1617, кашталян дорпацкі з 1627 і смаленскі з 1631, ваявода менскі з 1638.
Прадстаўнік лініі на Рачках і Сапежышках роду Масальскіх. Сын гарадзенскага падкаморага Рыгора Афанасавіча Масальскага і Марыі Рачкі.
Жанаты з Апалоніяй Ясінскай, дачкой вялікага літоўскага пісара Мікалая Ясінскага. Меў сыноў Станіслава, дзяржаўцу ясвонскага (памёр у 1630), Аляксандра, які памёр маладым, і дачку Соф'ю Вікторыю, якая стала францысканкай.
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 26.