Перайсці да зместу

Адпунктоўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адпунктоўка — прастора паміж пазіцыямі табулятараў, запоўненае паўтаральнымі сімваламі (як правіла, кропкамі). Адпунктоўка часта выкарыстоўваецца ў зместах кніг паміж назвамі раздзелаў і нумарамі старонак. Напрыклад:

УВОДЗІНЫ.................10
ГЛАВА 1..................14
 Падраздзел..............20
ГЛАВА 2..................46

Адпунктоўка палягчае прагляд зместу ад аднаго элемента да іншага (напрыклад, ад назвы раздзела ці параграфа да нумара старонкі, з якой ён пачынаецца) і выкарыстоўваецца для таго, каб погляд чытача фіксаваўся на патрэбным радку тэксту.

Па тэхнічных правілах набору тэксту адбіўка паміж пунктамі павінна быць роўная паўкегельнай ці кегельнай, а самі пункты выраўнаваны па вертыкалі. Заканчваць адпунктоўку трэба на той жа вертыкалі, на якой завяршаюцца поўныя радкі загалоўкаў.

У тэкставых працэсарах Open Office і Microsoft Word для стварэння адпунктоўкі выкарыстоўваецца інструмент «запаўняльнік»; у AbiWord — інструмент «табуляцыя».