Адрачэнне Мікалая II
Адрачэнне Мікалая II - маніфест імператара Мікалая ІІ аб адрачэнні ад прэстола Расійскай імперыі на карысць свайго брата Міхаіла. Падпісаны ў Пскове 2 (15) сакавіка 1917 г. У сваю чаргу 3 сакавіка Міхаіл адмовіўся ўспрыняць імператарскую ўладу. Пасля гэтага ўлада ў Расіі перайшла да Часовага ўрада, што стала перамогай Лютаўскай рэвалюцыі.
Тэкст дакумента ў беларускім перакладзе
[правіць | правіць зыходнік]"У дні вялікай барацьбы з знешнім ворагам, якія імкнецца амаль тры гады зняволіць НАШУ Радзіму, Госпаду Богу заўгодна было паслаць Расіі новае цяжкае выпрабаванне. Распачатыя ўнутраныя народныя хваляванні пагражаюць дрэнна адбіцца на далейшым вядзенні ўпартай вайны. Лёс Расіі, гонар геройскай НАШАЙ арміі, карысць народа, уся будучыня дарагой нашай Айчыны патрабуюць давядзення вайны, у што б там ні стала, да пераможнага канца. Жорсткі вораг напружвае апошнія сілы, і ўжо блізкі час, калі доблесная армія НАША зможа канчаткова зламіць ворага. У гэтыя рашучыя дні ў жыцці Расіі палічылі МЫ абавязкам сумлення палегчыць народу НАШАМУ цеснае яднанне і згуртаванне ўсіх сіл народных для хутчэйшага дасягнення перамогі і, у згодзе з Дзяржаўнай Думаю, прызналі МЫ за карысць адмовіцца ад Прастола Дзяржавы Расійскай і скласці з СЯБЕ вярхоўную ўладу. Не жадаючы раставацца з любым сынам НАШЫМ, МЫ перадаем спадчыну НАШУ брату НАШАМУ Вялікаму Князю Міхаілу Аляксандравічу бласлаўляем Яго на ўступленне на Прастол Дзяржавы Расійскай. Запаведвуем брату НАШАМУ кіраваць справамі дзяржаўнымі ў поўнай і непарушнай еднасці з прадстаўнікамі народа ў заканадаўчых установах, на тых асновах, якія будуць імі ўстаноўлены, прынёсшы ў тым непарушнаю прысягу. У імя горача любімай Радзімы, заклікаем усіх адданых сыноў Айчыны да выканання свайго святога абавязку перад ей падпарадкаванню Цару ў цяжкую хвіліну ўсенародных выпрабаванняў і дапамагчы яму, разам з прадстаўнікамі народа, вывесці Дзяржаву Расійскую на шлях перамогі, дабрабыту і славы. Хай дапаможа Гасподзь Бог Расіі.
Мікалай.
Горад Пскоў, 2-га сакавіка, 15 гадзін., 1917 года[1]."
Зноскі
- ↑ Акт аб адрачэнні Мікалая ІІ ад прастола. Адмова ўспрыняць імператарскую ўладу Міхаіла. 1917 г. Беларускі пераклад// Блог Андрэя Берастоўскага