Адукацыя ў Харватыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адукацыя ў Харватыі[правіць | правіць зыходнік]

У Рэспубліцы Харватыя існуе абавязковая васьмігадовая базавая адукацыя. Большасць школ Харватыі — дзяржаўныя. Базавая школа ўключае ў сябе дзве ступені: першая ступень — чатырохгадовая, дзе навучанне вядзе толькі адзін выкладчык, і другая ступень — таксама чатырохгадовая, але з выкладаннем розных прадметаў рознымі настаўнікамі. Па заканчэнні пачатковай школы каля 94 % навучэнцаў працягваюць навучацца ў 4-гадовых агульнаадукацыйных, гуманітарных, чатырох — альбо трохгадовых гандлёвых вучылішчах, сярэдніх прафесійна-тэхнічных школах альбо ў школах мастацтваў. У цэлым 97 % дарослага насельніцтва краіны навучаны грамаце (умеюць чытаць і пісаць).

Дзяржаўныя ўніверсітэты[правіць | правіць зыходнік]

У Харватыі на дадзены момант дзейнічае пяць дзяржаўных універсітэтаў — у Заграбе, Задары, Спліце, Осіеке і Рыеке. Усяго ва ўніверсітэтах каля 80 факультэтаў, 5 акадэмій мастацтваў, 7 політэхнічных ВНУ, 6 устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі, Педагагічная акадэмія, 8 педагагічных інстытутаў. Філіялы ўніверсітэтаў размешчаны ў многіх гарадах краіны (Крыжэўцы, Чакоўцы, Карлоўцы, Дуброўніку, Петрыне, Пожаге, Шыбеніке). Прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэтаў налічвае каля 2300 чалавек. Агульная колькасць студэнтаў каля 92 тыс. прычым 58 % з іх навучаецца ў Заграбе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]