Адукацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Адукацыя (лац.: educatio — выхаванне) — працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй.[1][2]

У залежнасці ад характару падрыхтоўкі чалавека да жыцця і працы адрозніваюць агульную адукацыю і спецыяльную адукацыю; у залежнасці ад аб’ёму — пачатковую, сярэднюю і вышэйшую (толькі спецыяльная); паводле адносін да царквы (уплыву царквы) — свецкая і канфесійная. Падраздзяленні адукацыі адрозніваюцца ў розных адукацыйных сістэмах.[1]

Узровень агульнай і адмысловай адукацыі абумаўляецца патрабаваннямі вытворчасці, станам навукі, тэхнікі і культуры, а таксама грамадскімі адносінамі. Адукацыя — сацыяльны інстытут, які выконвае функцыі падрыхтоўкі і ўключэнні індывіда ў розныя сферы жыццядзейнасці грамадства, прылучэнні яго да культуры.

Філасофія адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

Iдэя якаснай адукацыі, якая развівае чалавека і грамадства, зыходзіць з разумення Асветы. Асвета — гэта прылучэнне чалавека да свядомага саўдзелу ў сваім жыцці — прыняцце маральнасці чалавечай прыроды.

Адукацыя пачынаецца з азначэння сябе: я — ёсць Чалавек Разумны. Мая разумная прырода патрабуе адукацыі і культуры, без чаго годнае жыццё немагчыма. Адукацыя — сістэма спазнання ісціны аб міры і жыцці, заснаваная на дыялогу вучня і настаўнікі.

Падыходы да адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

На працягу стагоддзяў вядуцца дыскусіі аб адукацыі — чаму і як трэба вучыць людзей.

  • Элітарнасць або эгалітарнасць: ці трэба даваць усім аднолькавую адукацыю, або трэба рыхтаваць інтэлектуальную эліту, а астатнім даваць неабходны мінімум?
  • Рабіць упор на практычна карысныя веды або на агульнае развіццё асобы?
  • Ці павінна адукацыя быць спецыялізаванай або ўніверсальнай?

Адукацыя павінна спалучаць універсальнасць і спецыялізацыю, як таго патрабуе прырода інфармацыі і чалавека, які інафармацыю засвойвае. Універсальнасць дыктуецца Адзінствам прыроды міру, часткай якой з’яўляецца чалавек разумны, а спецыялізацыя — разнастайнасцю ўмоў жыцця і магчымасцяў індывіда. Элітарнасць у адукацыі падобная абмежаванасці ў мысленні, што несумесна з прыродай розуму.

«Мудры той, хто ведае не шматлікае, а патрэбнае» — Эсхіл «Не імкніся ведаць усё, каб не стаць ва ўсім невукам» — Дэмакрыт

Узроўні адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Агульная адукацыя
    • Дашкольная адукацыя
    • Пачатковая агульная адукацыя
    • Асноўная агульная адукацыя
    • Сярэдняя (поўная) агульная адукацыя
    • Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі
  • Прафесійная адукацыя
    • Пачатковая прафесійная адукацыя
    • Сярэдняя прафесійная адукацыя
    • Вышэйшая прафесійная адукацыя
 + Бакалаўрыят
 + Магістратура
  • Паслявнузскае прафесійная адукацыя
    • Аспірантура
    • Дактарантура
    • Падвышэнне кваліфікацыі
    • Другая вышэйшая адукацыя
    • Перападрыхтоўка
  • Прафесійная падрыхтоўка
  • Дадатковая адукацыя дарослых

Галіны адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Горная адукацыя
  • Натуральна-навуковая адукацыя
  • Хіміка тэхналагічная адукацыя
  • Радыетэхнічная адукацыя
  • Будаўнічая адукацыя
  • Матэматычная адукацыя
  • Энергетычная адукацыя
  • Сельскагаспадарчая адукацыя
  • Медыцынская адукацыя
  • Гістарычная адукацыя
  • Педагагічная адукацыя
  • Ваенная адукацыя
  • Юрыдычная адукацыя
  • Эканамічная адукацыя
  • Тэалагічная адукацыя
  • Бізнес-адукацыя

Навуковыя кірункі ў сферы адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Акмеалогія
  • Андрагогіка
  • Дыдактыка
  • Дыдактычная эўрыстыка
  • Гісторыя педагогікі
  • Карэкцыйная педагогіка
  • Метадалогія педагогікі
  • Методыка навучання
  • Педагогіка
  • Педагагічная іннаватыка
  • Педагагічная псіхалогія
  • Педалогія
  • Псіхалогія
  • Сацыяльная педагогіка
  • Параўнальная педагогіка
  • Сурдапедагогіка
  • Кіраванне адукацыяй
  • Філасофія адукацыі

Практыка адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Арганізацыя вучэбнага працэсу
  • Педагагічныя тэхналогіі
  • Электроннае навучанне
  • Дыстанцыйнае навучанне
  • Стандарт адукацыі

Прававое рэгуляванне[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 БелСЭ, Т.1, С.132.
  2. Юрыдычныя вызначэнні адукацыі могуць быць болей падрабязнымі, і адрознівацца ў розных нацыянальных заканадаўствах.

Літ.:
    • Александрова О. А. Образование: доступность или качество — последствия выбора // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 2. — С. 83-93.
    • Воробьев Ю. Л. Периферийный рынок образовательных услуг: взгляд из провинции // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 3. — С. 62-70.
    • Гуревич П. С. Психология элитарного образования // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 4. — С. 128-138.
    • Гневашева В. А., Луков Вал. А. Тема высшего образования в новейшей российской научной литературе
    • Ильинский И. М. Об элитарном образовании // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 3. — С. 6-13.
    • Кузнецова Т. Ф. Философия, философская культура и гуманитаризация высшего образования // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 1. — С. 22-28.
    • Образование в DMOZ.ORG
    • Плаксий С. И. Качественные параметры высшего образования // Знание. Понимание. Умение. — 2004. — № 1. — С. 19-24.
  • Г. Р. Сянькевіч. Адукацыя // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.1. А — Афіна / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1969. — 624 с.: іл., карты. С.132.