Адытыўнае змешванне колераў

Адытыўнае змешванне колераў — метад сінтэзу колеру, заснаваны на складанні адытыўных колераў, то бок колераў непасрэдна выпраменьваючых аб'ектаў. Метад аснованы на асаблівасцях структуры зроку чалавека, у прыватнасці на такой з’яве як метамерыя.
Змешваючы тры асноўныя колеры — чырвоны, зялёны і сіні — у пэўных суадносінах, можна стварыць большасць успрыманых чалавекам колераў.
Адзін з прыкладаў ужывання адытыўнага сінтэзу — камп'ютарны манітор, каляровая выява на якім ствараецца колернай прасторай RGB і атрымліваецца з чырвоных, зялёных і сініх кропак.
У супрацьлегласць адытыўнаму змешванню колераў існуюць схемы субстрактыўнага сінтэзу. У гэтым выпадку колер фармуецца за конт аднімання з адбітага ад паперы (ці праходзячага праз празрысты носьбіт) святла пэўных колераў. Самая распаўсюджаная мадэль субстрактыўнага сінтэзу — CMYK, шырока ўжывальная ў паліграфіі.