Перайсці да зместу

Чырвоны колер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чырвоны)
Чырвоны
HEX FF0000
RGB¹ (r, g, b) (255, 0, 0)
CMYK (c, m, y, k) (0, 100, 100, 0)
HSV² (h, s, v) (0°, 100%, 100%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Чырвоны — колер з мінімальнай частатой, успрыманай чалавечым вокам. Дыяпазон чырвоных колераў у спектры з даўжынёй хвалі 630—760 нанаметраў, мяжа ўспрымання залежыць ад узросту. Адзін з трох «асноўных» колераў у сістэме RGB, дадатковы да яго — блакітны.

Чырвоныя прыродныя фарбавальнікі і пігменты

[правіць | правіць зыходнік]
Багоўка на чырвонай кветцы

У тэхніцы, паліграфіі, прамысловасці

[правіць | правіць зыходнік]
  • Чырвоны, як сігнальны колер — прыкмета небяспекі, забароны дзеяння, руху (светлафор) і інш.
  • маркер «СТОП» — кнопкі
  • Чырвоным колерам адзначаюць балоны з гаручымі газамі — прапанам, метанам
  • Знак «Горача», напрыклад для кранаў гарачай вады

Чырвоныя харчовыя фарбавальнікі, E**

[правіць | правіць зыходнік]

Прыродныя эталоны і пігменты

[правіць | правіць зыходнік]
Нараўлянскі строй (марка Беларусі)

Чырвоны колер — адзін з самых значных у колеравым кодзе. Уваходзячы ў парадыгму «афарбаванае (не-белае)», чырвоны колер выконвае шэраг магічных, рытуальных функцый. Разам з белым і чорным чырвоны колер, як вядома, складае асноўны спектр колеравай сімволікі і ўтварае з імі апазіцыю «белае-чырвонае» (чырвонае проціпастаўляецца беламу, светламу як не-белае, афарбаванае, чорнае) ці трыяду «белае-чырвонае-чорнае». Апошняя акталізуецца, напрыклад, у беларускім этыялагічным міфе пра бусла: белы, чырвоны, чорны — колеры буслінай афарбоўкі — адпавядаюць колерам традыцыйнай беларускай вопраткі. Названая ўніверсальная камбінацыя колераў адносна замоў і іншых тэкстаў разумеецца як сімвалічная схема пераходу. Чорны колер пры гэтым адпавядае стану хваробы ці парушэнню парадку рэчаў, белы — выздараўленню ці вяртанню да былога парадку, а чырвоны — вяртанню нячыстай сілы ў іншасвет.

Іншая рэалізацыя трыяды «чорнае-чырвонае-белае» — гэта пераход ад чорнага (дрэннае) праз чырвонае (сярэдняе, пераходнае) да белага (добрае), г.зн. адносіны зыходнае-пераходнае-пастаяннае.

Белае і чырвонае могуць сімвалізаваць мужчынскі і жаночы пачаткі, а іх сувязь — змену стану (шлюб, плоднасць, выздараўленне, ачышчэнне).

Чырвоны колер у іншых кодах

[правіць | правіць зыходнік]

Трыяда «белы-чырвоны-чорны» мае праекцыю ў іншых кодах. У кодзе металаў ёй адпавядае трыяда «серабро-золата (медзь)-жалеза».

У прасторавым кодзе чырвонаму колеру адпавядае парог хаты, вароты, бераг ракі, гара, камень; у лічбавым кодзе — лічбы 3 і 10; у кодзе жывёл — сабака і певень; у кодзе раслін — расліны, якія плятуцца і маюць цыбуліны; у кодзе прадметаў — лыжка; у кодзе цела — пазногці, валасы (поўсць) і г. д.

Чырвоны колер у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў

[правіць | правіць зыходнік]

У міфапаэтычнай карціне свету беларусаў, як і іншых народаў, чырвоны колер стала асацыюецца з агнём. Гэтая сувязь выразна выяўляецца ў вераваннях, легендах, загадках, варожбах і да т. п. Так, паводле вераванняў, агні, якія відаць сярод ночы на балоце, курганах ці полі, — закапаныя ў зямлі скарбы, што перасушвае чорт. Асацыяцыі чырвонага колеру і агню, а таксама крыві прадстаўлены ў цэлым корпусе фітонімаў, дзе колер названы не проста, а метафарычна (гарыцвет, крываўнік). У замовах на спыненне крыві часта гаворыцца пра чырвоную ружу ці каліну: «як расліны не прымаюцца, так і кроў не з'яўляецца».

Чырвоныя шырокія паясы заўсёды лічыліся каштоўным дарам. Іх выраблялі спецыяльна на вяселле для падпяразвання маладой, для падарунка жаніху, бацьку маладога, свякрусе, свату.

У радзінных абрадах чырвоны колер надзяляецца семантыкай пераходу, сімвалізуе жыццё, здароўе і як сімвал сілы выконвае ахоўную функцыю: толькі што народжане немаўля абвязваюць чырвонымі ніткамі.

У пахавальнай абраднасці чырвоны колер абазначае прыналежнасць да іншасвету і адначасова абараняе ад небяспекі, якая зыходзіць ад яго. Так, нябожчыку завязвалі чырвонай ніткай рукі і ногі, труну некалі разоў з канца ў канец абмотвалі чырвонай ваўнянай ніткай.

Чырвоным колерам, традыцыйна суадносным з іншасветам, пазначаецца шэраг дэманічных істот (вадзянік з чырвонымі плаўнікамі, русалкі ў выглядзе чырвоных кароў).

У аграрных і жывёлагадоўчых абрадах беларусаў чырвоны колер сімвалізуе плоднасць і выконвае ахоўныя функцыі. Каб маланка не спаліла хату ці іншыя пабудовы, у рабінавую ноч пад страху прывязвалі чырвоныя ніткі.

Адметную групу абярэгаў складаюць рэчы чырвонага колеру. Сюды трэба аднесці і вышываны арнамент чырвонага колеру. Каб засцерагчы ад сурокаў, насілі на руках і нагах суконныя ніті, завязаныя ў тры вузлы. Чырвоная нітка на руцэ служыць засцерагальным талісманам.

Прадметы чырвонага колеру выкарыстоўваюцца ў любоўнай і шкодніцкай магіі (напрыклад, залом пшаніцы).

Шырока чырвоны колер прадстаўлены ў варожбах, прыкметах, тлумачэннях сноў (чырвоны конь — да хваробы, чырвоная хустка — знаёмства).

Чырвоны колер, па-першае, можа функцыянаваць у выглядзе асобнага тыпу колеравага сімвала, па-другое, утвараць колеравае спалучэнне, сэнс якога не зводзіцца да сумы значэнняў асобна ўзятых колераў.

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / Склад. І. Клімовіч; рэдкал. С. Санько [і інш.]. 2 выд., дап. — Мінск : Беларусь, 2006.
  • Белова О. Красный цвет // Белова О. Славянские древности. Этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под общ. Ред. Н. Толстого. Т. 2: Д-К (Крошки). — Москва, 1999.