Адэлаідскія раўніны
Адэлаідскія раўніны (34°30′ пд. ш. 138°30′ у. д.HGЯO) — вобласць Паўднёвай Аўстраліі паміж хрыбтом Маўнт-Лофці на ўсходзе і залівам Святога Вінсента на захадзе. Галоўным чынам урадлівая глеба, сярэдняя колькасць ападкаў каля 460 мм у год.
Раўніны можна ўмоўна падзяліць на тры часткі. У паўднёвай частцы размешчаны горад Адэлаіда, сталіца Паўднёвай Аўстраліі. Вобласць у цэнтры лічыцца «жытніцай» Паўднёвай Аўстраліі з палямі і вінаграднікамі, размешчанымі вакол гарадоў Вірджынія і Энгл Уейл. У паўночнай частцы галоўным чынам вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, авёс) і рапсавыя культуры. Таксама развіта авечкагадоўля.
Плямёны аўстралійскіх абарыгенаў Каўрны жылі на гэтых раўнінах да еўрапейскага засялення.
Адэлаідскія раўніны перасечаны вялікай колькасцю рэк і ручаёў, большасць з якіх перасыхае ў летнія месяцы. Да рэк адносяцца Анкапарынга, Торэнс, Літл Пара, рака Гоўлер, рака Лайт і рака Уэйкфілд.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Wine Australia — Adelaide Plains Архівавана 12 лістапада 2006. (ангел.)
- Wine Diva — Adelaide Plains Архівавана 3 мая 2005. (ангел.)