Перайсці да зместу

Авёс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авёс

Авёс пасяўны (Avena sativa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avena L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41455
NCBI  4496
EOL  108054
GRIN  g:1190
IPNI  17560-1

Авёс[1] (Avena) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў.

Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць пустазельныя віды. У Беларусі культывуецца авёс пасяўны (Avena sativa) яравы і азімы (каштоўная харчовая і кармавая культура; вядомы прынамсі з VII стагоддзя), 2 віды — авёс шчаціністы (Avena strigosa) і аўсюк (Avena fatua) — дзікарослыя (пустазелле ў пасевах яравых культур). Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна. Вышыня 70 — 110 см. Лісце лінейнае, кветкі двухполыя, суквецце — мяцёлка, плод — апушаная зярняўка. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Асноўная зернефуражная культура. Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.

Ніжэй прыведзены поўны спіс відаў роду Авёс (Avena) па звестках сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN); у ім 31 від, уключаючы два гібрыдныя віды[2]:

Гісторыя культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Авёс — адна з галоўных культур у старажытных славян, якая адыгрывала найважнейшую ролю ў харчаванні. Акультураны пазней за іншыя злакі (каля 1000 года да н.э.), авёс меў невысокую рэпутацыю ў народаў Міжземнамор’я, егіпцян, грэкаў, рымлян, які лічылі яго непрыдатным для спажывання чалавекам і выкарыстоўвалі амаль выключна як фураж. У цэлым такое стаўленне да аўса захавалася да нашых дзён: толькі каля 5 % сусветнага ўраджаю аўса спажываецца ў ежу людзьмі. У апошнія гады авёс усё часцей выкарыстоўваецца як паліва для ацяплення індывідуальных дамоў. Аднак у народаў поўначы Еўропы (кельтаў, германцаў, балтаў і славян) авёс заўжды шанаваўся значна вышэй. Талакно (або мілта), аўсяны кісель (важная рытуальная страва), жур, цэжа і аўсяныя бліны-цадавікі з глыбокай старажытнасці да пачатку XX стагоддзя складалі істотную частку рацыёну.

Авёс таксама выкарыстоўваўся ў піваварстве: дадатак аўсянай мукі надае піву саладкавы смак і крыху «масляністы» характар. Да XIII стагоддзя піва з аўса было самым распаўсюджаным у Еўропе, асабліва ў бедных пластоў насельніцтва. У інвентары маёнтка Смаргонь 1621 года пераважаюць менавіта аўсяныя солады; у броварах Гомельскага павета ў 1856 годзе авёс быў другім пасля ячменю піваварным збожжам.

Збожжа аўса ўтрымлівае 9—19,5 % бялку, 21—55 % крухмалу, 7—24 % клятчаткі, 2—11 % тлушчу, вітаміны, мінеральныя солі. Яго перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно.

Аўсяныя крупы выпрацоўваюцца з аўса ў выглядзе ўласна аўсянай крупы (нядробненай і расплюшчанай), крупаў-камячкоў «Геркулес» і высокапажыўнай мукі-талакна, выкарыстоўваюцца для прыгатавання супоў, супоў-пюрэ, слізістых супоў, каш, біточкаў, кісялёў. Таксама з’яўляюцца асноўным кампанентам большасці зерневых сумесяў «Мюслі». Аўсяныя крупы багатая бялком (11,9 %), а па ўтрыманні тлушчу пераўзыходзяць усе іншыя віды крупаў (5,8 %). Тлушч у іх не прагаркае дзякуючы наяўнасці ў аўсе антыакісляльных рэчываў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 22. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Гл. раздзел «Спасылкі».