Азамкірхэ
| Царква | |
| Азамкірхэ | |
|---|---|
| Asamkirche | |
| Азамкірхэ | |
| 48°08′06″ пн. ш. 11°34′10″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мюнхен |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга[d] |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Архітэктар | Космас Даміян Азам і Эгід Квірын Азам |
| Дата заснавання | 1746 |
| Будаўніцтва | 1733—1746 гады |
Азамкірхэ (ням.: Asamkirche; афіцыйна: царква Св. Іаана Непамука) — царква ў Мюнхене, пабудаваная ў 1733—1746 гг. братамі Азам (Космас Даміян Азам і Эгід Квірын Азам).
Яна лічыцца адным з самых значных архітэктурных збудаванняў паўднёванямецкага позняга барока. Царква першапачаткова задумвалася як капэла братоў Азам. Пасля таго, як Эгіду Квірыну ўдалося паміж 1729 і 1733 гг. набыць некалькі размешчаных побач з яго жылым домам зямельных участкаў, ён узвёў у 1733 годзе сумесна са сваім братам Космасам Даміянам царкву Святога Іаана Непамуцкага.

Царква будавалася не на заказ, а як прыватная царква ў хвалу Бога і дзеля збаўлення душ архітэктараў. Гэта дазволіла братам будаваць царкву незалежна ад пажаданняў заказчыкаў. Такім чынам Эгід Кверын Азам мог з акна свайго дома бачыць галоўны царкоўны алтар. Хоць царква і была запланавана як прыватная, браты вымушаныя былі адкрываць публічны доступ у яе пасля шматлікіх пратэстаў насельніцтва. Эгід Квірын задумваў царкву як храм пакаяння для моладзі. У ёй знаходзяцца сем спавядальняў з алегарычнымі малюнкамі.
Фасад царквы ў стылі барока ўпісаны ў адзіны шэраг з іншымі будынкамі па вуліцы Зендлінгер і толькі злёгку выступае за яго межы.
Царква Св. Іагана Непамука збудаваная на зямельным участку памерам 22 на 8 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Richard Bauer, Gabriele Dischinger: München, Asamkirche (Schnell & Steiner Kleine Kunstführer, 1277). Regensburg, 2005, ISBN 3-7954-4028-9.
- Erwin Schleich: Die Asam-Kirche in München – Ein Beitrag zur Restaurierung im September 1977. Stuttgart, 1977, ISBN 3-7984-0348-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азамкірхэ
