Азарыцкі бой
Выгляд
Азарыцкі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 17 лютага 1942 | ||
Месца | Азарычы | ||
Вынік | Вызваленне Азарыч | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Азарыцкі бой — бой, які адбыўся 17 лютага 1942 года ля в. Азарычы Даманавіцкага раёна.
У вёсцы размяшчаўся варожы гарнізон з 70 чалавек, знаходзіліся склады з хлебам, прызначаным для адпраўкі ў Германію.
Аперацыяй кіраваў Ф. І. Паўлоўскі. Атрад Каваленкі прыкрываў дарогу Кабыльшчына — Азарычы, узвод атрада «Чырвоны Кастрычнік» — дарогу Азарычы — Валасовічы.
У 7 гадзін раніцы партызаны скрытна занялі заходнюю частку Азарычаў, ударная група атакавала каравульнае памяшканне прціўніка. У вынніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі каля 40 салдат і афіцэраў, захапілі 2 станковыя і 1 ручны кулямёты, 35 вінтовак, каля 50 тыс. патронаў, раздалі насельніцтву каля 850 т. збожжа.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1. Кн. 1; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 67. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8.