Азарычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Азарычы
з лева на права: царква па вул Дяржынскага; сельсавет; Мемарыял лагера смерці; бібліятэка, адміністрацыйны будынак; вуліца Касрычніцкая, адміністрацыйны будынак
з лева на права: царква па вул Дяржынскага; сельсавет; Мемарыял лагера смерці; бібліятэка, адміністрацыйны будынак; вуліца Касрычніцкая, адміністрацыйны будынак
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 2,671399 км²[1]
Насельніцтва
  • 1 143 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+375) 2345
Паштовы індэкс
247742
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223860904
Азарычы на карце Беларусі ±
Азарычы (Беларусь)
Азарычы
Азарычы (Гомельская вобласць)
Азарычы

Аза́рычы[3] (трансліт.: Azaryčy, руск.: Азаричи, Озаричи) — гарадскі пасёлак у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Азарыцкага сельсавета. Насельніцтва 1140 чал. (2017)[4].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі пасёлак знаходзіцца каля ракі Віша, за 42 км у напрамку на поўнач ад горада Калінкавічы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, на аўтамабільнай дарозе Калінкавічы—Бабруйск (скрыжаванне дарог Р31 і Р34).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XVI стагоддзя уваходзілі ў Мазырскі павет Вялікага Княства Літоўскага. У 1786 годзе атрымалі права на 2 кірмашы штогод.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 года належалі Лошкараву. У канцы XIX стагоддзя мястэчка, цэнтр воласці Бабруйскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азарычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Азарычы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.

5 сакавіка 1920 года ў 13 гадзін мястэчка была занятае без бою польскімі войскамі. Зрабіла гэта паўночная калона 2-й брыгады кавалерыі пад кіраўніцтвам палкоўніка Кастэцкага, як частку аперацыі па адбіццю з рукаў бальшавікоў Мазыра[5]. Летам 1920 года мястэчка зноў занята бальшавікамі.

У 1924—1931 гадах цэнтр Азарыцкага, у 1935—1960 — Даманавіцкага раёна БССР. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны захопнікамі з ліпеня 1941 года да 21 студзеня 1944 года. Немцы стварылі каля пасёлка тры канцэнтрацыйныя лагеры — Азарыцкія лагеры смерці, дзе знішчылі 16,5 тыс. чалавек. За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.

З 1959 года гарадскі пасёлак[6], з 1960 года ў Калінкавіцкім раёне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 — 1340 чал. (перапіс)
  • 2016 — 1159 чал.[7]
  • 2017 — 1140 чал.[4]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://gp.by/upload/iblock/dde/dde9cd608826a4f9a53fba5a920d1904.pdf
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 304. ISBN 978-83-11-11934-5.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 17 лістапада 1959 г. Аб пераўтварэнні вёскі Азарычы Даманавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Дураў І. Л. Азарычы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 57. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 15. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-131. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]