Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі
Дата нараджэння 27 лістапада 1908(1908-11-27)
Месца нараджэння сяло Міхайлаўка,
Расійская імперыя
(цяпер Запарожская вобласць Украіны)
Дата смерці 6 красавіка 1989(1989-04-06) (80 гадоў)
Месца смерці Мінск,
Беларуская ССР,
СССР
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Род войскаў Партызаны
Гады службы 1930—1944
Званне
Камандаваў камандзір партызанскага атрада «Чырвоны Кастрычнік» Палескай вобласці
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Фё́дар Іларыё́навіч Паўло́ўскі (27 лістапада 1908, сяло Міхайлаўка (зараз гарадскі пасёлак), Запарожская вобласць, Украіна6 красавіка 1989, Мінск, Беларусь) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Украінец. Закончыў няпоўную сярэднюю школу, курсы савецкага будаўніцтва ў Маскве. Працаваў забойшчыкам на шахце Грузская ў Данбасе.

З 1930 года — у Чырвонай Арміі. З 1932 года — член ВКП(б). У 1932 годзе скончыў палкавую кавалерыйскую школу. Удзельнік баёў з японцамі каля возера Хасан у 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гадоў. У 1940 годзе скончыў курсы палітсастава. З 1940 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны — упаўнаважаны наркамата загатовак па Акцябрскаму раёну Палескай вобласці.

У чэрвені 1941 года разам з першым сакратаром Акцябрскага райкама КП(б)Б Ц. П. Бумажковым стварыў знішчальны батальён, які пазней ператварыўся ў партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», адзін з першых на Беларусі, і стаў яго камандзірам. Атрад у час наступлення нямецкіх войскаў летам 1941 года дзейнічаў у іх тыле і на пярэдняй лініі, праводзіў дыверсіі, знішчаў масты, тэхніку і жывую сілу праціўніка, а 16-18 ліпеня 1941 года ва ўзаемадзеянні з часткамі Чырвонай Арміі пры падтрымцы браняпоезда разграміў штаб нямецкай дывізіі ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна.

За ўмелае кіраўніцтва партызанскім атрадам і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 жніўня 1941 года Паўлоўскаму разам з Бумажковым было прысвоена званне Героеў Савецкага Саюза — першым з партызан у Вялікую Айчынную вайну.

Да канца верасня 1941 года «Чырвоны Кастрычнік» пад кіраўніцтвам Паўлоўскага вызваліў ад акупантаў многія населеныя пункты Акцябрскага раёна, што дало пачатак існаванню Акцябрскай партызанскай зоне з цэнтрам у Рудабелцы, а да канца 1941 года партызаны поўнасцю ачысцілі ад акупантаў Акцябрскі раён.

У студзені 1942 года партызанскі атрад Ф. І. Паўлоўскага сумесна з атрадам А. І. Далідовіча разграміў гарнізон акупантаў у райцэнтры Капаткевічы і вызваліў іх ад ворага. У тым жа месяцы пасля нарады з кіраўніцтвам усіх суседніх партызанскіх атрадаў было створана Палескае партызанскае аб'яднанне, ці г. зв. «гарнізон Паўлоўскага» — правобраз будучых партызанскіх брыгад. У лютым 1942 года гэтым аб'яднаннем быў вызвалены ад гітлераўцаў другі раённы цэнтр — Азарычы. Усяго ў выніку маштабнага рэйда «гарнізона Паўлоўскага» ў пачатку 1942 года ад немцаў амаль цалкам былі ачышчаныя Акцябрскі, Капаткевіцкі, Глускі, Даманавіцкі, Жыткавіцкі раёны Палескай вобласці. З пашырэннем партызанскай барацьбы ў маі 1942 на базе атрадаў, што засталіся ў гарнізоне, была створаная 123-я партызанская брыгада імя 25-годдзя БССР, якую ўзначаліў Ф. І. Паўлоўскі (да мая 1944 года).

З красавіка 1943 Паўлоўскі — член Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, а з лістапада 1943 года — член Акцябрскага падпольнага райкама КП(б)Б.

Пачынаючы з ліпеня 1944 года палкоўнік Ф. І. Паўлоўскі — у запасе. У 1945-1966 гадах — на кіруючай працы. Жыў у Мінску. Пасля смерці пахаваны на Радзіме — у Міхайлаўцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі на сайце «Героі краіны»

Шаблон:Савецкія партызаны ў ВАв