Азатаванне
Jump to navigation
Jump to search
Азатаванне — тэхналагічны працэс хіміка-тэрмічнай апрацоўкі, пры якой паверхню розных металаў або сплаваў насычаюць азотам ў спецыяльным азатуючым асяроддзі. Павярхоўны пласт вырабу, насычаны азотам, мае ў сваім складзе раствораныя нітрыды і набывае падвышаную каразійную стойкасць і найвысокую мікрацвёрдасць. Па мікрацвёрдасці азатаванне саступае толькі барыраванню, у той жа час пераўзыходзячы цэментацыю і нітрацэментацыю (нязначна).
Металы і сплавы, якія падвяргаюцца азатаванню[правіць | правіць зыходнік]
- Сталі вугляродзістыя і легаваныя, канструкцыйныя і інструментальныя.
- Высокахромістыя чыгуны, высокахромістыя зносаўстойлівыя сплавы, хром.
- Тытан і тытанавыя сплавы.
- Берылій.
- Вальфрам.
- Ніобіевыя сплавы.
- Парашковыя матэрыялы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.