Азіяцкі антыцыклон
Выгляд
Азіяцкі антыцыклон, сібірскі антыцыклон — вобласць высокага атмасфернага ціску ў Сібіры, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, адзін з сезонных цэнтраў дзеяння атмасферы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Праяўляецца пераважна зімой (у студзені ціск да 1070 мб).
Азіяцкі антыцыклон — вынік моцнага ахаладжэння мацерыка, з чым звязана працяглая халодная (месцамі ніжэй за −50 °C) маласнежная зіма ва ўнутрымацерыковых раёнах. На надвор'е Беларусі ўплывае заходняе адгалінаванне азіяцкага антыцыклону: устанаўліваецца малавоблачнае сонечнае надвор'е з тэмпературамі паветра каля −10…-20 °C у зімовыя месяцы, вясной і восенню ноччу магчымыя замаразкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- АЗІЯЦКІ АНТЫЦЫКЛОН на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»