Перайсці да зместу

Айнская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айну
Саманазва アイヌイタ, «айну ітак»
Краіны Японія, Расія
Рэгіёны Хакайда, Курыльскія астравы, Камчатка, Тахоку (на Хонсю)
Агульная колькасць носьбітаў больш за 1000
Статус 5 critically endangered[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
ізаляваная мова
Пісьменнасць Ainu orthography[d] і лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 ain
ISO 639-3 ain
Atlas of the World’s Languages in Danger 475
Ethnologue ain
Linguasphere 45-B
LINGUIST List ain
ELCat 1212
IETF ain
Glottolog ainu1252

Мова айну (アイヌイタ, вымаўляецца: айну ітак) — мова айнаў, якія жывуць на поўначы Японіі, і раней жылі на Сахаліне. Хоць яна тыпалагічна трошкі падобная да японскай мовы, мова айну — ізаляваная мова, гэта значыць, яна не мае ніякіх роднасных моў.

Большая частка ведаў пра мову айну на Сахаліне атрымана дзякуючы Браніславу Пілсудскаму, польскаму антраполагу, які быў сасланы туды у часы расійскай імперыі за палітычныя злачынствы у канцы 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя.

Мова айну амаль знікла. Колькасць яе носьбітаў вельмі малая і хутка змяншаецца. Падлікі ў 1996 упаміналі толькі 15 чалавек, якія ўжываюць яё штодзённа. Хаця апошнім часам колькасць носьбітаў пачала павялічвацца, галоўным чынам за кошт айнаў, якія вучаць яе як другую мову (пасля японскай).

Структура склада ў мове ЗГ(З).

У мове 5 галосных:

i     u
e     o
   a

Зычныя:

p   t   k   ʔ
    s       h
    c
w   y
m   n

    r

/y/ абазначае гук [й]. /c/ ужываецца для абазначэння гукаў [ш, ч, дж, дз]. Глатальны плазіўны /ʔ/ не пішацца, ён з'яўляецца на пачатку складоў, калі няма іншага зычнага.

/ti/ вымаўляецца як [чы]; /s/ звычайна гучыць як [ш] перад /i/ і на канцы складоў. Вымаўленне залежыць ад дыялекта, напрыклад у сахалінскім дыялекце гукі /p, t, k, r/ у канцы склада зліваюцца з /h/.

Мова айну мае тонавы націск: словы, якія маюць корань і афіксы вымаўляюцца з высокім тонам, які падае на корань. Іншыя словы маюць націск на першы склад, калі ён закрыты ці з'яўляецца дыфтонгам. Інакш тонавы націск падае на другі склад.

Тыпалогія і граматыка

[правіць | правіць зыходнік]

Мова айну належыць да тыпу SOV, з постпазіцыяй (прыназоўнікі, паказальнікі склона і ролі назоўніка ў сказе, змяшчаюцца пасля назоўнікаў). Дзейнік і прамое дапаўненне звычайна не маюць паказчыкаў склону. Назоўнікі групуюцца, і мадыфікуюць адзін аднаго; галоўны знаходзіцца у канцы ланцуга. Дзеясловы дзеляцца на пераходныя і непераходныя.

Не існуе фармальнай арфаграфіі для пісьма на мове айну. Ужываюцца розныя алфавіты, створаныя лінгвістамі на аснове лацінскага алфавіта, або японскай сістэмы катакана. Шэраг сімвалаў Унікода Katakana Phonetic Extensions (31F0-31FF) [1], [2] змяшчае сімвалы для напісання айну.

Вусная літаратура

[правіць | правіць зыходнік]

Існуе багатая традыцыя вусных гераічных эпасаў, якія называюцца юкары. Мова гэтых апавяданняў захавала трохі архаізмаў, напрыклад: мае больш флексій.

Kando otta an chikoro Michi,
E kon reihei orota aeoripak kuni ne ki wa un kore.
E koro moshiri ekte wa un kore.
E kor' irenga kando otta an korachi,
moshir'otta ne yakka une no aki kuni ne ki wa un kore.
Kesto kesto chi e kunip tanto ne yakka un kore.
Chi utara anak ne chikoro ashosere utara tusare okere korachi,
chikoro shosep ne yakka tusare wa un kore.
Chi utara anak ne iteki akoramnukara kuni ne ki wa un kore;
koroka wenbe orowa no un ohaitare wa un kore.

Wikimedia Incubator
Wikimedia Incubator