Перайсці да зместу

Акадэмія ваенна-паветраных сіл ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія ваенна-паветраных сіл ЗША
англ.: United States Air Force Academy
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: United States Air Force Academy
Заснаваны 1954
Студэнты 4 307[1]
Краіна
Размяшчэнне Эль-Паса, Каларада, ЗША
Узнагароды
Сайт usafa.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмія ваенна-паветраных сіл ЗША (англ.: United States Air Force Academy) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў акрузе Эль-Паса ў штаце Каларада, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія месцінна на тэрыторыі акругі Эль-Паса ў ваколіцах горада Каларада-Спрынгс.

Выпускнікі чатырохгадовай праграмы акадэміі атрымліваюць ступень бакалаўра і прызначаюцца ў якасці лейтэнантаў у ВПС ЗША або ў Касмічныя сілы. Прыём у акадэмію з'яўляецца конкурсным з тэрытарыяльнымі квотамі — месцы размяркоўваюцца паміж акругамі па выбарах у Кангрэс. Падчас знаходжання ў акадэміі курсанты атрымліваюць грант за навучанне, пражыванне і харчаванне, а таксама штомесячную стыпендыю, якую аплачваюць ВПС.

Выпускнікі абавязваюцца адслужыць некалькі гадоў у якасці афіцэра ў ваенна-паветраных або касмічных сілах. Абавязацельства звычайна складаецца з пяці гадоў актыўнай службы і трох гадоў у рэзерве. Асобы, якія не скончылі навучанне, будуць выконваць свае абавязацельствы ў радавой службе або цалкам плаціць за навучанне. Каля 20% курсантаў у выніку не сканчаюць поўны курс акадэміі.

Каб мець права паступіць у акадэмію, кандыдат павінен: быць грамадзянінам ЗША, быць халастым, без непаўналетніх утрыманцаў, мець добрыя маральныя якасці, мець не менш за 17, але не больш за 23 гады, адпавядаць высокім лідэрскім, акадэмічным, фізічным і медыцынскім стандартам.

Акадэмія таксама з'яўляецца адной з буйнейшых турыстычных славутасцяў Каларада, прыцягваючы каля мільёна наведвальнікаў штогод.

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.