Акарыцыды
Выгляд
Акарыцыды (ад ст.-грэч. ἄκαρι — клешч і лац. caedo — забіваю) — розныя хімічныя прэпараты для барацьбы з кляшчамі сельскагаспадарчых культур, прадуктаў, з паразітамі хатніх жывёл і птушкі. Акарыцыдныя апрацоўкі зон адпачынку з’яўляюцца неад’емнай складнікам прафілактыкі клешчавых інфекцый, такіх як клешчавы энцэфаліт і хвароба Лайма. Да акарыцыдаў адносяцца сера і розныя сера-, хлор-і фосфарарганічныя злучэнні, некаторыя пірэтроіды (цыперметрын) і антыбіётыкі (авермектын).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |